У сімвалах дзяржавы — гісторыя маёй Радзімы

9 сакавіка ў рамках раённага конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі ў школе прайшоў квэст-круіз, удзельнікамі якога сталі вучні 5 — 7 класаў. Мерапрыемства ацэньвала паважанае журы на  чале  з  начальнікам  аддзела  па адукацыі  Казарэз І.А. Кожная каманда павінна была прайсці 6 станцый квэста: «Цікаўная», «Інтэлектуальная», «Беларуская», «Дзяржаўная», «Музычная», «Святочная». На станцыях дзяцей сустракалі члены ГА «БРСМ». З прапанаванымі заданнямі ўсе каманды справіліся паспяхова, але пераможцам стала каманда «Зубраня». Гульня атрымалася цікавая і займальная. Асабліва прыемна было атрымліваць узнагароды з рук Ірыны Анатольеўны Казарэз.🇧🇾🥇🥈🥉

Добавить комментарий