Педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. у рамках акцыі «Булінг? Не ў маёй школе!» правяла класную гадзіну “Стоп! Булінг!” для вучняў 5-6 класаў з выкананнем разнастайных псіхалагічных прыёмаў і метадаў, якія дзеці з ахвотай практыкавалі і праявілі зацікаўленасць у такой форме падачы актуальнай для іх інфармацыі.