аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Архивы
Яндекс.Метрика

НАШИ ВЫПУСКНИКИ

Дзякуй табе, родная школа!

Дзякуй вам, паважаны калектыў настаўнікаў і вучняў ДУА “Шаняўская СШ імя М.Засіма”.  45 гадоў таму мы былі выпускнікамі вашай школы, чым заўжды ганарыліся і памяталі наказ нашага класнага кіраўніка Петруковіч Таісіі Іванаўны: “Помні пра бессмяротны подзвіг Чалавека, стань Чалавекам!”. У час сустрэчы мы ўспаміналі сваіх настаўнікаў, якія не толькі словам, а сваёй дзейнасцю, сваім натхненнем, сваім жыццём падавалі нам прыклад. Так здарылася, што ў першы клас прымаў нас дырэктар Сцяпанаў Васіль Арцёмавіч, а атэстаты ўручаў ужо дырэктар Макарэвіч Міхаіл Мікітавіч. У дзяцінстве, у школьныя гады ўсялякае здаралася… Са смехам і нейкім жалем успаміналі мы нашы свавольствы. Дасціпнымі былі, гарэзлівымі, але нашы дырэктары і нашы настаўнікі нас разумелі. Можа таму на кожным рабочым месцы, ад радавога працаўніка да палкоўніка КДБ з нас атрымаліся дастойныя людзі.

 У жыцці шмат адбылося, шмат змянілася… Больш прывабнай, сучаснай, аснашчанай камп’ютернай тэхнікай стала школа. Гаспадарская рука адміністрацыі і калектыву адчуваецца ва ўсім, нават на падыходах да школы: парадак, чысціня, прыгажосць, адноўленасць. Эстафету няпростай адміністратыўнай долі ўсклалі на сябе дырэктар Ярмашевіч Алена Мікалаеўна і яе намеснік Жэдзік Галіна Мікалаеўна. Хочацца адзначыць, што яны з педагагічных дынастый. Матуля Ярмашэвіч А.М. да выхаду на заслужаны адпачынак была загадчыцай дзіцячага садка, а матуля Жэдзік Г.М. — выхавальніцай у школе – інтэрнаце. Настаўніцкі калектыў таксама дастойны пераемнік традыцый Шаняўской школы. Многія — выпускнікі сваёй жа школы. З вялікім задавальненнем чытаем пра поспехі гэтага калектыву на старонках раённай газеты.

Святочная праграма была прадумана да дробязей, бо кожнаму ў зале здавалася, што размова вядзецца менавіта пра яго час, пра яго дасягненні, пра яго малую Радзіму. І традыцыйная гасціннасць і сардэчнасць, бо ўвагі гэтых добрых людзей і іх выхаванцаў хапіла на ўсе выпускі, ад 45 – гадовага да 1 – гадовага.

Дзякуй вам вялікі! Няхай і надалей вам служыць здароўе, няхай хапае прафесіяналізму, сіл і цярпення трымаць годнае імя на нашай школы.

Выпуск 1973 года Шаняўской СШ імя М.Засіма.