аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама
Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Архивы
Яндекс.Метрика

ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЕ — 75

Конкурс строю і песні

Апошнім мерапрыемствам у рамках Месячніка патрыятычнага выхавання стала правядзенне конкурсу строю і песні, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.

На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.

План мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Мерапрыемствы Дата Удзельнікі Адказны
1. Завочнае падарожжа “Ад помніка да помніка” 27.01 4 Ханіла І.В.
2. Гадзіна мужнасці “Маленькія героі, вялікія подзвігі” 04.02 1 Бяляева І.Р.
3. Па старонках кнігі “Маладая гвардыя” “Юные безусые герои в памяти останутся навек” 04.02 11 Вашчук А.В.
4. Завочная экскурсія “Поле ратнай славы Беларусі” 05.02 5 Хільковіч І.М.
5. Класная гадзіна. Гадзіна мужнасці “Юные,  безусые герои в памяти останутся навек” 06.02 2 Коверзнева І.М.
6. Класная гадзіна. Урок мужнасці “Подзвігі дзяцей вайны” 06.02 9 Семянчук В.М.
7. Збор дружыны. Гадзіна мужнасці “Іх юнацтва мужала ў баях”,  да дня юнага героя-антыфашыста 07.02 5 – 8 Каляда А.Г.
8. Кіналекторый “Вайна ў імёнах” 08.02 5 Хільковіч І.М.
9. Фотавыстава “Вайна ў гісторыі маёй сям’і” 10.02 6 Жырыкава Н.І.
10. Тэматычная інфармацыйная гадзіна. Як гэта было? “Піянеры-героі” 11.02 3 Тарасава М.Б.
11. Інфармацыйная гадзіна. Вусны часопіс “Навечна ў памяці людской” 11.02 4 Ханіла І.В.
12. Збор атрада “У жыцці заўсёды ёсць месца для подзвігу” 13.02 6 Жырыкава Н.І.
13. Урок мужнасці “Отвага. Мужество. Честь” 13.02 7 Менжынская Г.А.
14. Класная гадзіна. Гульнёвая праграма «Подрастём ребята и пойдём в солдаты» 13.02 2 Коверзнева І.М.
15. Сход членаў п/а ГА “БРСМ” “Герой для мяне – гэта…” , прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі 19.02 9, 11 Каляда А.Г.
16. Адкрыты дыялог “Служба ў арміі: за і супраць” 14.02 9, 11 настаўнік ДП
17 Урок мужнасці “Памяці героеў будзем годнымі” 20.02 7 Менжынская Г.А.
18. Конкурс малюнкаў “Мой тата — абаронца” 21.02 1 Бяляева І.Р.
19 Конкурс строю і песні, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і 75-годдзю Вялікай Перамогі 21.02 1 – 9, 11 класныя кіраўнікі
20. Літаратурная гадзіна “Прачытаць аб вайне, каб памятаць”, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі 18.02 5 – 7 Каляда А.Г.
21. Класная гадзіна. Гістарычная даведка “Маленькія героі вялікай вайны” 27.02 3 Тарасава М.Б.
26. Класная гадзіна . Успаміны мінулага “Званяць званы Хатыні” 12.03 4 Ханіла І.В.
27. Класная гадзіна. Гадзіна-успамін “Магіла невядомага салдата” 19.03 5 Хільковіч І.М.
28. Класная гадзіна. Гадзіна памяці “Званы Хатыні” 23.03 9 Семянчук В.М.
29 Класная гадзіна. Фотакамера глядзіць у свет “Страшнае рэха вайны” 09.04 9 Семянчук В.М.
30. Аперацыя “Абеліскі” красавік 5 – 9, 11 Каляда А.Г., класныя кіраўнікі
31. Урок памяці “75 з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” 28.04 7 Менжынская Г.А.
32. Класная гадзіна. Урок мужнасці “Подзвігу народа жыць у вяках” 30.04 9 Семянчук В.М.
33. Завочнае падарожжа “О тех, кто отдал  свою жизнь борьбе, чтоб хорошо жилось и мне” 02.05 1 – 4 Беляева І.Р.
34. Гадзіна памяці “Гонар нацыі” 02.05 5 Хільковіч І.М.
35. Тэматычная інфармацыйная гадзіна. Гадзіна памяці “Гэтых дзён не змоўкне слава” 05.05 1 Бяляева І.Р.
36. Тэматычны інфармацыйны веснік “Летапіс ваенных часоў” 05.05 3 Тарасава М.Б.
37. Як гэта было? “І помніць страшна і забыць нельга” 05.05 8, 11 Граб В.М., Вашчук А.В.
38. Гадзіна памяці “Абаронцы Брэсцкай крэпасці” 06.05 7 Менжынская Г.А.
39. Класная гадзіна. Урок мужнасці “Давно закончилась война” 07.05 2 Коверзнева І.М.
40. Класная гадзіна. Гадзіна музыкі і паэзіі “А песня ходзіць на вайну” 07.05 3 Тарасава М,Б.
41. Збор атрада “Піянеры-героі” 07.05 7 Менжынская Г.А.
42. Класная гадзіна. Урок мужнасці “Аб абаронцах Пружаншчыны ведаем нямала” 07.05 4 Ханіла І.В.
43. Класная гадзіна. Гадзіна павагі “Ніхто не забыты, нічога не забыта” 07.05 5 Хільковіч І.М.
44. Прагляд і абмеркаванне відэафільма “Вайна… Як многа ў гэтым слове” 07.05 6 Жырыкава Н.І.
45. Збор атрада “Вайна ў памяці народа” 07.05 8 Граб В.М.
46. Урок мужнасці “Цана Перамогі” 07.05 9 Семянчук В.М.
47. Гульня-віктарына “Пра подзвіг, доблесць і славу” 08.05 6 Жырыкава Н.І.
48. Паэтычны конкурс “Як добра жыць на свеце без вайны”, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі 08.05 5, 6 кл. Каляда А.Г.
49. Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі 09.05 1 – 11 Жэдзік Г.М., Каляда А.Г.
50. Гадзіна мужнасці “У вайны не жаночы твар” 11.05 7 Менжынская Г.А.
51. Тэматычная інфармацыйная гадзіна. Завочная экскурсія на гістарычных мясцінах Беларусі (Брэсцкая крэпасць) 19.05 2 Коверзнева І.М,
52. ШАГ. Круглы стол “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна” 21.05 8, 9, 11 Граб В.М., Семянчук В.М., Вашчук А.В.

Гістарычны экскурс

У сувязі са святкаваннем у 2020 годзе 75-годдзя Вялікай Перамогі падчас зімовых канікул старшакласнікі наведалі гісторыка-краязнаўчы музей СШ №1 г. Пружаны. Сотні экспанатаў, дзясяткі пісьмаў расказалі гасцям аб гістарычным мінулым Пружанскага раёна. Вучні даведаліся, што ўяўляюць сабой фонды музея, на аснове якіх матэрыялаў ствараюцца экспазіцыі і выставы, дзякуючы каму папаўняецца музей экспанатамі. Таксама вучні пабывалі ля помніка, прысвечанага воінам-афганцам, дзе ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Жыві і памятай

Падчас зімовых канікул вучні пачатковых класаў наведалі памятнае месца каля Ружан, прысвечанае баям танкавых дывізій у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Каля пліты, устаноўленай перад насыпам, вучні хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ста дваццаці сямі пахаваных тут воінаў, сто пятнаццаць з якіх да цяперашняга часу застаюцца невядомымі.

 

 

Музей вайны – тэрыторыя міру – Брэсцкая крэпасць

3 студзеня ў нашай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае ваеннай тэматыцы. Завочная экскурсія дапамагла навучэнцам акунуцца ў страшэнную эпоху выпрабаванняў, жаху, болі і гераізму, якая напаткала велічны савецкі народ падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Дарогамі вайны

3 студзеня вучні старэйшых класаў адправіліся ў віртуальнае падарожжа па сцежках жорсткага ваеннага ліхалецця. Падчас мерапрыемства старшакласнікі пазнаёміліся больш глыбока з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і гістарычнымі звесткамі аб героях-патрыётах беларускай зямлі.

Сцежкамі гісторыі

7 лістапада вучні 9, 11 класаў здзейснілі велапаход па маршруце “Шані-Шубічы-Засімавічы”, падчас якога прынялі ўдзел у акцыі «Абеліскі» ў рамках рэалізацыі праекта «Сцежкамі роднага краю».

Адпачываем з карысцю

6 лістапада вучні 8, 9, 11 класаў наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі манументамі комплексу, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання. Вельмі ўразіў дзяцей абноўлены да 1000-годдзя горада Брэста археалагічны музей «Бярэсце». Таксама вучні наведалі музей чыгуначнага транспарту. Экспанаты музея далі магчымасць кожнаму ацаніць усю гісторыю развіцця чыгуначнага транспарту ў розныя перыяды.

Памяць жыве

Падчас асенніх канікул вучні пачатковых класаў наведалі памятныя мясціны горада Пружаны. Яны даведаліся аб населеных пунктах, якія былі знішчаны падчас ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з подзвігамі воінаў-землякоў, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.