аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Архивы
Яндекс.Метрика

ОРГАНИЗАЦИЯ МЕТОДИЧЕСКОГО ОБЕСПЕЧЕНИЯ

Лепш папярэдзіць

27 лістапада педагогі школы наведалі ўрок рускай мовы ў 2 класе, дзе настаўнік Коверзнева І.М. падзялілася вопытам работы па папярэджанні адставання і непаспяховасці навучэнцаў на ўроках у пачатковых класах.

 

Абмяркоўваем

Падчас асенніх канікул у школе прайшоў семінар-практыкум па тэме “Працоўнае і прафесійнае выхаванне як адна з умоў падрыхтоўкі школьнікаў да жыцця ў сучасным грамадстве”.

Арганізацыя метадычнай работы

№ п/п Мерапрыемствы Тэрмін Адказны
1. Метадычнае суправаджэнне дзейнасці педагогаў школы па павышэнні якасці адукацыі праз эфектыўнае прымяненне метадаў папярэджвання адставання і непаспяховасці навучэнцаў. на працягу года нам. дырэктара
2. Прадаўжэнне работы вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў і кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах (па асобным плане) на працягу года нам. дырэктара,

Бяляева І.Р.

3. Семінар-практыкум «Методыка вызначэння ўзроўню выхаванасці школьнікаў» верасень нам. дырэктара,

 

4.  Метадычны вернісаж “Магу падзяліцца..”. Выстава-справаздача матэрыялаў па  тэмах самаадукацыі верасень нам. дырэктара, настаўнікі-прадметнікі
5. Метадычная гасцёўня “Асноўныя напрамкі планавання выхаваўчай работы” верасень нам дырэктара
6. Вывучэнне і абагульненне эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўніцы рускай мовы і літаратуры Вашчук А.В. па тэме “Арганізацыя самастойнай работы вучняў на ўроку” на працягу года нам. дырэктара
7. Семінар-практыкум  “Формы і метады работы педагогаў па папярэджванні непаспяховасці” верасень нам дырэктара
8. Педагагічны кансіліум па адаптацыі вучняў 5 класа пры пераходзе на ІІ ступень навучання  “Камфорт адукацыйнай прасторы – умова паспяховай адаптацыі” верасень нам дырэктара

 

9. Семінар-практыкум “Працоўнае і прафесійнае выхаванне як адна з умоў падрыхтоўкі школьнікаў да жыцця ў сучасным грамадстве” кастрычнік нам. дырэктара
10. Сацыяльна-педагагічны практыкум “Дэвіянтныя паводзіны падлеткаў: прычыны і спосабы пераадолення” лістапад нам. дырэктара
11. Работа зменнай вітрыны “У дапамогу педагогу”, “У дапамогу класнаму кіраўніку” на працягу года нам. дырэктара
12. Агляд прадметных кабінетаў студзень аргкамітэт
13. Майстар-клас настаўніцы Вашчук А.В. па тэме “Арганізацыя самастойнай работы вучняў на ўроку як умова павышэння матывацыі навучання” люты нам. дырэктара , Вашчук А.В.
14. Семінар-трэнінг “Культура педагагічных зносін” сакавік нам. дырэктара
15. Арганізацыя работы з атэстуемымі педагогамі атэстацыйны перыяд нам. дырэктара
16. Тыдзеньпедмайстэрства “Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў выхаваўчым працэсе” сакавік нам. дырэктара
17. Арганізацыя работы членаў педкалектыву па самаадукацыі на працягу года нам. дырэктара
18. Правядзенне інструктыўна-метадычных і аператыўных нарад на працягу года нам. дырэктара
19. Метадычнае суправаджэнне маладых і прыбыўшых у школу педагогаў на працягу года нам.дырэктара

Абмен вопытам

Згодна з планам вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў 10 кастрычніка педагогі наведалі класную гадзіну ў 8 класе, прысвечаную Дню касманаўтыкі.

Ад творчасці настаўніка — да павышэння матывацыі навучання і трывалых ведаў

З 11 па 15 сакавіка ў школе праходзіць тыдзень адкрытых урокаў.

11 сакавіка педагогі школы прынялі ўдзел у семінары-практыкуме «Праблемнае навучанне — актыўны шлях да новых ведаў».

 

12 сакавіка педагогі школы наведалі ўрок рускай мовы і літаратуры ў 5 класе, дзе настаўнік Вашчук А. В. падзялілася вопытам работы па выкарыстанні на ўроках розных форм і метадаў самастойнай работы, анлайн-тэсціравання.

Вопытам работы па прымяненні электронных сродкаў навучання (віртуальная лабараторыя) на ўроках музыкі падзялілася настаўнік пачатковых класаў Коверзнева І. М.

13 сакавіка педагогі школы наведалі ўрок фізікі ў 7 класе па тэме «Ціск вадкасці, абумоўлены яе вагою». Настаўнік Семянчук В. М. падзялілася з прысутнымі вопытам выкарыстання на сваіх уроках даследчага метаду.

14 сакавіка вопытам выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на ўроках рускай мовы падзялілася з калегамі настаўнік пачатковых класаў Тарасава М. Б.

15 сакавіка настаўнік нямецкай мовы Жырыкава Н. І. запрасіла на свой урок педагогаў школы. Падчас правядзення ўрока яна падзялілася вопытам выкарыстання гульнёвых тэхналогій на ўроках замежнай мовы.

Падвядзенне вынікаў тыдня адкрытых урокаў прайшло ў форме адкрытага дыялогу па тэме «Формы, метады і метадычныя прыёмы павышэння матывацыі да навучання». Настаўнікі прыйшлі да высновы, што ў школе створаны ўсе неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу на высокім узроўні.