14 чэрвеня выхаванцы лагера здзейснілі экскурсію ў г. Пружаны. Яны наведалі музей-сядзібу «Пружанскі Палацык» і  Палац культуры, дзе для дзяцей была арганізавана святочная забаўляльная праграма. У рамках свята дзеці мелі магчымасць паглядзець выставу студыі ДПМ “Шклянка-маляванка” і выставу работ народнага майстра Беларусі Марыі Кулецкай. Удзельнікі конкурснай праграмы атрымалі падарункі.

 

Добавить комментарий