Пад матуліным крылом

З 8 кастрычніка ў школе праходзіць тыдзень маці. Падчас правядзення тыдня пачаткоўцы і вучні 5 — 7 класаў удзельнічаюць у гульнёвых і святочных праграмах, конкурсах малюнкаў, наладжваюць творчыя майстэрні па вырабу віншаванняў для любых матуль. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у гадзіне зносін «Самая цудоўная з жанчын», «Я — будучае маёй сям’і», літаратурнай гадзіне «Я слаўлю мамы светлае імя», конкурсе-выставе фотаздымкаў «Мая маці лепшая ў свеце».

Добавить комментарий