Да ведама выпускнікоў!

ІІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання (тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі) у СШ № 3 г. Пружаны па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з наступнымі датамі:

31 сакавіка – матэматыка, біялогія, грамадазнаўства, геаграфія;

07 красавіка – руская мова, беларуская мова;

14 красавіка – фізіка, хімія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, замежныя мовы.

Аплата за ўдзел у тэсціраванні ажыццяўляецца грамадзянамі шляхам  пералічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак РІКВ (УА Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў) (№ р/р 3632934510021 у філіяле № 529 ААБ “Беларусбанк”, г. Мінск, код 720 УНН 190194148).

Кошт тэсціравання па адным прадмеце  складае 34900 (трыццаць чатыры тысячы дзевяцьсот) беларускіх рублёў.

Аплату за тэсціраванне можна ўнесці ў любым аддзяленні ААБ “Беларусбанк” (без зняцця  камісійнага збору), у аддзяленнях “Белпошта” або ў любым іншым банку (са зняццем камісійнага збору).

 Пачатак  тэсціравання ў 10.00 гадзін.

Добавить комментарий