Як абараніць сябе ад грыпу?

Асноўнай мерай спецыфічнай прафілактыкі грыпу з’яўляецца вакцынацыя. Яна ажыццяўляецца эфектыўнымі супрацьгрыпознымі вакцынамі, якія змяшчаюць актуальныя штамы вірусаў грыпу, рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя на вызначаны эпідсезон. Вакцынацыя рэкамендуецца ўсім групам насельніцтва, але асабліва паказана кантынгентам з групы рызыкі: дзецям пачынаючы з 6 месяцаў, людзям сталага ўзросту, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі, медыцынскім работнікам, настаўнікам, студэнтам, работнікам сферы абслугоўвання, транспарту. Вакцынацыя праводзіцца не пазней, чым за 2-3 тыдні да пачатку эпідэмічнага ўздыму захворвання. У гэты перыяд рэкамендуецца прымаць меры неспецыфічнай прафілактыкі:

— Пазбягаць кантактаў з асобамі, якія маюць прыкметы захворвання;
— Скараціць час знаходжання ў месцах масавага збору людзей і ў грамадскім транспарце;
— Насіць медыцынскую маску (марлевую павязку);
— Рэгулярна і старанна мыць рукі з мылам ці праціраць іх спецыяльнымі сродкам для апрацоўкі рук; — Ажыццяўляць вільготную ўборку, праветрыванне і ўвільгатненне паветра ў памяшканні;
— Весці здаровы лад жыцця (паўнавартасны сон, збалансаванае харчаванне, фізічная актыўнасць).
У мэтах павышэння ўстойлівасці арганізма да рэспіраторных вірусаў, у тым ліку, да вірусаў грыпу, як мера неспецыфічнай прафілактыкі, выкарыстоўваюцца (па рэкамендацыі лекара) розныя прэпараты і сродкі, якія павышаюць імунітэт.

Добавить комментарий