аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Архивы
Яндекс.Метрика

Аб флікерах

Наступіла пара, калі з кожным днём цемны час сутак павялічваецца, рана цямнее і позна світае. Не за гарамі той час, калі дзеці будуць ісці ў школу, а на двары цёмна, як ноччу. Школьнік у цемры становіцца зусім незаўважным. Вельмі добра, калі бацькі могуць суправаджаць сваё дзіця да школьнага ганка. Але не ўсім так пашанцавала! Што ж рабіць у такой сітуацыі, чым і як засцерагчы сваё дзіця, пакуль яно дойдзе да школы? Ды і не толькі да школы! Падлеткі любяць прагуляцца ўвечары па вуліцы, камусьці трэба вяртацца з гурткоў, секцый, ад рэпетытараў. Яны рызыкуюць трапіць пад машыну не менш!

Выхад ёсць! І ён знаемы: ФЛІКЕР!
Флікер (святлоадбівальнік) на вопратцы — на сённяшні дзень рэальны спосаб зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Прынцып дзеяння яго заснаваны на тым, што святло, трапляючы на рабрыстую паверхню з адмысловага пластыка, канцэнтруецца і адлюстроўваецца ў выглядзе вузкага пучка. Калі фары аўтамабіля «выхопліваюць» хай нават маленькі святлоадбівальнік, вадзіцель здалёк бачыць яркую светлавую кропку. Таму шансы, што пешаход, або веласіпедыст будуць заўважаны павялічваюцца ў шмат разоў.
Напрыклад, калі ў машыны ўключана блізкае святло, то звычайнага пешахода вадзіцель ўбачыць з адлегласці 25-40 метраў. А выкарыстанне флікера павялічвае гэтую лічбу да 130-240 метраў!
Маленькая падвеска на шнурку ці значок на шпільцы замацоўваюцца на вопратцы, налепкі — на ровары, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флікер (такую назву прыдумалі расійскія вытворцы святловяртальнікаў — кампанія «Сучасныя сістэмы і сеткі-XXI стагоддзе») выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне, па меркаванні экспертаў па бяспецы дарожнага руху, знізіць дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў!
Якія флікеры самыя лепшыя? Купляйце флікеры толькі белага або лімоннага колеру. Менавіта яны маюць найбольш аптымальнае святло-вяртанне для таго, каб пешаход быў прыкметны ў цемны час сутак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *