Новы год крочыць па планеце

Гадзіны творчасці, інтэлектуальна-забаўляльныя праграмы, віртуальныя экскурсіі, калектыўныя творчыя справы даюць магчымасць вучням захаваць цудоўны святочны настрой падчас канікулаў.

Продолжить чтениеНовы год крочыць па планеце

Разам нам цікава і весела

Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» працягваюць удзел у Рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут «Рабінзоны ў краіне цудаў». Рабяты разам з Дзедам Марозам прыдумалі свой навагодні каляндар на посаху.

Снежаньскае заданне Рэспубліканскага праекта «Тимуровцы.by» выканана. Цімураўцы школы сумесна з педагогам-арганізатарам правялі флэшмоб і шэраг інтэрактыўных гульняў падчас навагодніх ранішнікаў.

 

Продолжить чтениеРазам нам цікава і весела

Канікулы — час адпачынку

Цікава вабяць час на канікулах вучні школы. 30 снежня паклікала ў госці музычная гадзіна “Песенны калейдаскоп”. Пачаткоўцы адправіліся ў цікавае падарожжа ў г. Пружаны, дзе наведалі пакой памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, музей-сядзібу «Пружанскі палацык», даведаліся шмат карыснага і цікавага.

Продолжить чтениеКанікулы — час адпачынку

Адпачываем з задавальненнем

Гульнёвая праграма “Спортлато”, конкурс малюнкаў “Сімвал 2022 года” дазволілі вучням праявіць свае творчыя здольнасці 29 снежня. Але самым цікавым для школьнікаў стала не толькі віртуальнае падарожжа “Як сустрэнем Новы год?” і завочная экскурсія ў Беларускі нацыянальны мастацкі музей “Шэдэўры беларускага жывапісу”, але і наведванне залы гісторыі міліцыі ў г. Пружаны (Пружанскі РАУС), пакою памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і  музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. У Пружанскім палацыку вучням прапанавалі акрамя традыцыйнай экскурсіі наведаць выставу мастакоў і навагодніх цацак і паштовак.  Зала гісторыі міліцыі найбольш уразіла хлопцаў, бо на выставачным матацыкле ім дазволілі пасядзець і адчуць сябе інспектарам ДАІ. Шмат экспанатаў і цікавай інфармацыі расказаў і паказаў Гарахавіцкі В. М. у пакоі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Невыносныя і цяжкія ўмовы жыцця салдат, жудасы вайны і вялікія страты — усё гэта не магло не ўразіць падлеткаў.

Продолжить чтениеАдпачываем з задавальненнем

Чароўны Новы год

28 снежня вучні 7 — 9, 11 класаў адправіліся ў сапраўднае казачнае падарожжа «Навагоднія агні запрашаюць у казку». Героі мерапрыемства парадавалі сваім прадстаўленнем і падарылі ўсім бадзёры і радасны настрой.

 

Продолжить чтениеЧароўны Новы год

Чакаем Новы год

Ранішнік «В снежном царстве, морозном государстве» чакаў вучняў школы 28 снежня. З цікавасцю і захапленнем дзеці ўдзельнічалі ў чароўнай казцы, адгадвалі зімовыя загадкі, гулялі ў гульні, танцавалі і спявалі навагоднія песні.

 

Продолжить чтениеЧакаем Новы год

А ў нас Новы год, ёлка ў госці кліча

Пад такой назвай для вучняў пачатковай школы прайшоў Навагодні ранішнік, дзе малодшыя школьнікі танцавалі, вадзілі карагоды, гулялі з казачнымі героямі і проста атрымлівалі добры святочны настрой. У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія пачастункіад Дзеда Мароза і Снягурачкі.

 

Продолжить чтениеА ў нас Новы год, ёлка ў госці кліча

Канікулы з карысцю

Падчас канікулаў вучням прапаноўваюцца разнастайныя мерапрыемствы. 27 снежня іх запрасілі наведаць майстар-клас “Папяровыя пераўтварэнні”, дзе дзеці займаліся вырабам ёлачных цацак, сняжынак, пагуляць у поле цудаў “Зімовыя святы беларусаў” і гульню-віктарыну “Надыходзіць Новы год!”, адправіцца ў завочнае падарожжа “З гісторыі ёлачных цацак” і паспаборнічаць у розных конкурсах, праграмах і віктарынах.

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю

Мы вамі ганарымся!

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у штогадовай цырымоніі ўзнагароджання дзяцей Пружанскага раёна, якія з’яўляюцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў «Дараванне 2021».

ВІНШУЕМ!

 

Продолжить чтениеМы вамі ганарымся!

Падводзім вынікі мінулага года

Традыцыйна напярэдадні Новага года ў школе праводзіцца ўшанаванне прызёраў раённых і абласных інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Салодкія прызы ад Дзеда Мароза і Снягурачкі атрымалі больш 20-ці вучняў. Без салодкага пачастунка не застаўся ні адзін школьнік. Спонсарам мерапрыемства, як і ў папярэднія гады, выступіла ААТ «Шані-аграпрадукт».

 

Продолжить чтениеПадводзім вынікі мінулага года