Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма

аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Архивы

Яндекс.Метрика

Аб’ява!

У Пружанскім гарадскім Палацы культуры:

  • 14 лістапада будзе арганізавана цыркавая праграма «Касмічнае шоу» (г. Мінск) для вучняў 1 — 6 класаў.

Пачатак у 12.00. Кошт — 10 рублёў.

  • 19 лістапада будзе арганізаваны паказ спектакля «Сіўка-Бурка» Брэсцкім акадэмічным тэатрам драмы і музыкі для вучняў 1 — 6 класаў.

Кошт — 5 рублёў. Працягласць — 50 мінут.

  • 21 лістапада для вучняў 7 — 11 класаў будзе арганізаваны паказ музычна-паэтычнага спектакля «Брэст, мы ганарымся табою», прысвечаны 1000-годдзю Брэста.

Пачатак у 19.30. Кошт — 3 рублі. Заказаць білеты можна па тэл. 80298019431.

Дзень беларускай гульні

У суботу, 26 кастрычніка, пачаткоўцы змагаліся ў гульні-спаборніцтве “Сябрам на пацеху”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў калейдаскопе народных гульняў “У гасцях у Янкі”. Старшакласнікі спаборнічалі ў гульнёвай праграме “У садзе ды ў агародзе”.

Мінуўшчына з сучаснасцю сышліся

У рамках праекта «Сцежкамі роднага краю» вучні 9, 11 класаў пабывалі ў вёсцы Каштанаўка, дзе наведалі Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх. Падчас наведвання яны пазнаёміліся больш падрабязна з жыццём гаспадароў маёнтка розных часоў, успомнілі аб гісторыі ўзнікнення ў парку трону, разгледзелі асобныя экзэмпляры рэдкіх відаў дрэваў, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Прафілактыка

23 кастрычніка навучэнцаў пачатковых класаў запрасілі на прагляд і абмеркаванне відэафрагментаў на тэму «Здаровы лад жыцця. Шкодныя звычкі».

Захаваем планету чыстай

19 кастрычніка члены гуртка «Юны біелаг» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», аб’яўленай Міністэрствам лясной гаспадаркі.  Гурткоўцы прыбралі бытавое смецце на ўчастку лесу, які прылягае да аграгарадка Шані. Кампанія па навядзенні парадку прымеркавана да Года малой радзімы.

Дзень прафарыентацыі

У суботу, 19 кастрычніка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Адгадай прафесію”. Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Запрашаем у прафесію”. Для вучняў 8,9 класаў быў праведзены трэнінг “Як выбраць прафесію па душы?”

Выбар за намі

З 14 па 19 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень прафарыентацыі. Падчас яго правядзення былі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне вучняў з самымі запатрабаванымі прафесіямі ў краіне і рэгіёне, на вызначэнне здольнасцей для будучай прафесіі.

Малой радзіме прысвячаем

У рамках праекта «Сцежкамі роднага краю» вучні 9 — 11 класаў пабывалі ў вёсцы Шубічы, дзе наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну. Старшакласнікі даведаліся шмат цікавага пра жыццё Марыі Аляксандраўны падчас ваеннага ліхалецця, пра ўзнагароды, якія былі атрыманы ветэранам за ўдзел у абароне сваёй Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аб’ява!

За бяспеку разам!

З 16 кастрычніка па 1 лістапада 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя