Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма

аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Архивы

Яндекс.Метрика

Падведзены вынікі адыходзячага года

Напярэдадні навагодніх свят лепшыя вучні школы, якія прынялі актыўны ўдзел у разнастайных творчых конкурсах, навукова-даследчых канферэнцыях, спартыўных спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўняў, а таксама прызёры раённых прадметных алімпіяд узнагароджаны салодкімі падарункамі, якія ім уручылі Дзядуля Мароз і Снягурка.

Дзень здароўя. Дзень гімнаста

У суботу, 14 снежня, вучні школы прынялі ўдзел у гімнастычнай эстафеце.

Таксама пачаткоўцы спаборнічалі ў конкурсе загадак, пагаворак і вершаў “Падарожжа ў Майдадырыю”. Вучні 5 — 9 класаў праявілі творчыя здольнасці ў конкурсе малюнкаў “Жыццё. Здароўе. Бяспека”.

Запрашаем!

19 снежня для вучняў 8, 9, 11 класаў будзе праводзіцца адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Традыцыі маёй краіны», «Бяспечныя і адказныя паводзіны  – наш асэнсаваны выбар».

Яшчэ раз аб адказнасці

У рамках дэкады прававых ведаў у школе адбылася сустрэча вучняў 8, 9, 11 класаў з інспектарам ІСН Анур’евым Я. В. на тэму «Адміністратыўная адказнасць непаўналетніх».

Прававая субота

У суботу, 7 снежня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Краіна парадку”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Азбука права”. Вучні 8 і 9 класаў удзельнічалі ў пазнавальнай гульні “У свеце права”. Са старшакласнікамі праведзены трэнінг “Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці”.

Ведай правы — выконвай абавязкі

З 2 па 11 снежня ў школе праходзіць дэкада прававых ведаў, падчас якой вучні атрымліваюць добрыя веды аб правах і абавязках вучняў, знаёмяцца з дзіцячым прававым сайтам, прымаюць удзел у конкурсах, падарожжах, калейдаскопах на прававую тэматыку.

Будзь з намі

Вучні школы прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця працоўнага семестра-2019, якая прайшла ў Палацы культуры г. Пружаны.

Дзень прафілактыкі шкодных звычак

30 лістапада ў рамках тыдня здаровага ладу жыцця ў школе прайшло спартыўнае мерапрыемства «Шкодным звычкам — не!», у якім прынялі ўдзел навучэнцы 5 — 9 класаў. Падчас мерапрыемства былі вызначаны лепшыя знаўцы правілаў прафілактыкі і барацьбы са шкоднымі звычкамі, а таксама лепшыя спартсмены школы.

Вучні пачатковых класаў была запрошаны на гадзіну здаровячкоў “Быць здаровым – жыць у радасці”, дзе адгадвалі загадкі, складалі рэжым дня, абмяркоўвалі сэнс прыказак і прымавак аб здаровым ладзе жыцця.

Здаровы лад жыцця

29 лістапада вучні 5-8 класаў сталі ўдзельнікамі квэст-гульні «Падарожжа ў горад Здароўя», якая праводзіліся ў рамках тыдня здаровага ладу  жыцця. Вучні з вялікім задавальненнем адгадвалі рэбусы, загадкі, крыжаванкі і атрымалі шмат станоўчых эмоцый і карыснай інфармацыі аб прафілактыцы шкодных звычак.

Піянер – заўсёды першы

26 лістапада ў піянерскай дружыне нашай школы прайшоў збор “Дорога добра, мира и понимания”. У гульнёвай форме піянеры крочылі ў горад “”Спасибоград”. Старшыня піянерскай дружыны Парфенюк Ганна нагадала малодшым піянерам, што кожны піянер павінен быць добрасумленным, заўсёды адказваць за свае ўчынкі, рабіць толькі добрае людзям. Піянер – гэта дружба, надзейнасць, вернасць, шчырасць, цвёрдасць слова.