Літаратурная акцыя «Прачытаў кнігу сам — перадай другому» была праведзена для вучняў установы адукацыі на вясновых канікулах
Літаратурная акцыя «Прачытаў кнігу сам — перадай другому» для вучняў установы адукацыі прайшла ў перыяд вясновых канікул. Школьная бібліятэка прапанавала «вольную паліцу», куды можна было прынесці свае кнігі, а таксама выбраць і пачытаць кнігі, прынесеныя іншымі вучнямі. Мерапрыемства стала выдатнай нагодай нагадаць чытачам, што кнігі могуць прыносіць задавальненне не толькі ў працэссе чытання, але і абмену кнігамі. Спадзяемся, што гэтая акцыя стане традыцыйнай!
Дабро, якое ты робіш ад сэрца, ты робіш заўсёды сабе.