Пачаў работу аздараўленчы лагер «Дружба»

2 чэрвеня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пачаў сваю работу летні аздараўленчы лагер «Дружба» з дзённым наведваннем. Першы дзень пачаўся з урачыстай лінейкі, прысвечанай адкрыццю змены. На лінейцы быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і выкананы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Завяршылася мерапрыемства танцавальным флэшмобам «Тэрыторыя дзяцінства».

 

Продолжить чтениеПачаў работу аздараўленчы лагер «Дружба»

Мір на планеце, шчаслівыя дзеці

У Міжнародны дзень абароны дзяцей вучні школы прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах і атрымалі зарад бадзёрасці на цэлае лета. Хочацца пажадаць, каб кожнае дзіця было здаровае і акружана клопатам бацькоў. Няхай неба над галавой заўсёды будзе мірным, а кожны новы дзень — добрым і цікавым. А бацькам жадаем цярпення, дабрыні і пяшчоты. Не забывайце, што менавіта вы ў адказе за шчаслівае і бяспечнае дзяцінства дзетак! Жадаем усім вясёлых канікулаў, новых сяброў, радасці і здароўя!

 

Продолжить чтениеМір на планеце, шчаслівыя дзеці

Лета пачынаецца з паходаў

Па заканчэнні навучальнага года вучні трэцяга класа адправіліся ў цікавае падарожжа па родных мясцінах. Падчас паходу вучні назіралі за прыгажосцю прыроды роднага края. Але самым цікавым у паходзе было наведванне адзінага у мікрараёне школы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыі Аляксандраўны ў вёсцы Шубічы. Маладой дзяўчынай яна сустрэла ваеннае ліхалецце. Марыя Аляксандраўна расказала дзецям пра фашысцкія “парадкі” ля Пружаншчыны, пра той час, калі яна разам з другімі аднавяскоўцамі была вывезена на прымусовыя работы ў Германію, пра радасць даўгачаканага вяртання. Дзеці з вялікай цікаўнасцю слухалі аповед жанчыны, выказалі шмат слоў удзячнасці ў адрас Марыі Аляксандраўны, пажадалі ёй моцнага здароўя і павіншавалі з 77-годдзем Вялікай Перамогі.

Продолжить чтениеЛета пачынаецца з паходаў

Пазнай свет, пазнай сябе

Пад такой назвай у школе прайшла квэст-гульня, у ходзе якой вучні праявілі кемлівасць і назіральнасць, свае асабістыя якасці. Некалькі кіламетраў шляху ў ваколіцы аграгарадка Шані былі цікавымі і пазнавальнымі.  Галоўнае яшчэ і тое, што школьнікі атрымалі задавальненне ад зносін з аднагодкамі і пазітыўны настрой на ўвесь дзень. Гульня стала цудоўным пачаткам летніх канікул.

 

Продолжить чтениеПазнай свет, пазнай сябе

Добрай традыцыяй у школе стала правядзенне ў апошні дзень навучальнага года масавых спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў. У рамках Года гістарычнай памяці ўсе вучні школы змаглі прыняць удзел у квэст-гульні «Пазнай свет, пазнай сябе». Кожная рознаўзроставая каманда здзейсніла захапляльнае падарожжа па станцыях «Казачная», «Доктар Айбаліт», «Пазнайка», «Салавейка», «АБВГДЭЙКА», «Светлафорык», «Пагуляйка», «У гасцях у Кліа», дзе іх чакалі музы, казачныя і мультыплікацыйныя героі.

Продолжить чтение

Празвінеў апошні званок

30 мая ў школе празвінеў апошні званок — сімвал заканчэння выдатнай школьнай пары для выпускнікоў 11 класа. У гэтым годзе школа выпускае 7 вучняў. Урачыстае віншаванне дырэктара А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных.

Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!

Лепшым вучням школы ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.

 

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок

План летняга адпачынку вучняў на 2021/2022 навучальны год

п/п

КТС, напрамкі дзейнасці Час

правядзення

Адказныя
1 Правесці навучанне правілам бяспечных паводзін ў час летніх канікулаў з вучнямі 1-9, 11 класаў (дарожная бяспека, пажарная бяспека, электрабяспека, бяспека на вадзе) май класныя кіраўнікі
2 Правесці анкетаванне з мэтай выяўлення занятасці вучняў у час летніх канікулаў і месца іх знаходжання, па выяўленні жадаючых прайсці аздараўленне ў загарадных лагерах студзень, май нам. дырэктара па ВВР, класныя кіраўнікі, педагог сацыяльны
3 Правесці прафілактычная гутаркі па прадухіленні дзіцячай злачыннасці ва ўсіх узроставых групах. Арганізаваць сустрэчы з участковым інспектарам, работнікамі ІСН і ДАІ май нам. дырэктара па ВВР, сацыяльны педагог
4 Правесці кансультацыйныя гутаркі з бацькамі на тэму «Адказнасць бацькоў і непаўналетніх за правапарушэнні і злачынствы», «Роля бацькоў у арганізацыі правядзення вольнага часу школьнікаў у летні перыяд». Звярнуць увагу на павышэнне ролі і адказнасці бацькоў за паводзіны дзяцей асабліва ў летні нерыяд май нам. дырэктара па ВВР, класныя кіраўнікі
5 Заслухаць справаздачу сацыяльнага педагога аб узаемадзеянні з бацькамі па рэалізацыі Закона РБ «Аб правах дзіцяці» май дырэкцыя,

сацыяльны педагог

6 Правесці кансультацыйную гутарку з бацькамі і вучнямі аб неабходнасці абавязковага выканання пастановы аблвыканкама аб знаходжанні вучняў на вуліцы і ў грамадскіх месцах у вячэрні час. май нам. дырэктара па ВВР, сацыяльны педагог, участковы інспектар
7 Скласці план спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў на летні перыяд і графік занятасці стадыёна май настаўнік фіз-ры,

педагог-арганізатар

8 Арганізаваць работу прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” май, чэрвень дырэкцыя, кл. кіраўнік
9 Правесці актыўную работу па вывучэнні старонак «Чырвонай кнігі» і захаванні расліннага і жывёльнага свету, вывучэнні правіл паводзін на прыродзе чэрвепь-жнівень бібліятэкар,

настаўнікі пачатковых класаў

10 Правесці кансультацыйную работу з вучнямі, настаўнікамі, бацькамі, адказнымі работнікамі ААТ «Шані-аграпрадукт» па арганізацыі працоўнай дзейнасці вучняў у летні перыяд май нам. дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
11 Аказаць дапамогу ў арганізацыі работы вучняў у час «Жатвы — 2022» ў адпаведнасці з юрыдычнымі нормамі. чэрвень-жнівень кл. кіраўнікі, прадстаўнікі ААТ «Шані-аграпрадукт»
12 Аказаць дапамогу работнікам сельскага клуба у падрыхтоўцы выступленняў агітбрыгады на тэму «Хлеб – гэта наша багацце» (Дажынкі — 2022). ліпень-жнівень загадчык клуба,

педагог-арганізатар

13 Скласці прыкладны графік вытворчай практыкі і наладзіць дакладны ўлік яе праходжання чэрвень-жнівень загадчык вучэбна-доследн. участка, лабарант
14 Арганізаваць работу разнаўзроставых атрадаў па месцы жыхарства чэрвень -жнівень педагог-арганізатар
15 Арганізаваць работу атрада «Міласэрнасць» у межах аперацыі «Клопат» на ўвесь летні перыяд чэрвень-жнівень педагог-арганізатар
16 Правесці мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейным датам. чэрвень-жнівень педагог-арганізатар,

бібліятэкар

17 Арганізаваць і правесці экскурсіі і паходы (па асобнаму плану) чэрвень-жнівень класныя кіраўнікі
18 Правесці акцыі «Школьны двор», «Квітней, наша веска!», «Чысты лес» чэрвень-жнівень працуючыя настаўнікі
19 Арганізаваць спартыўныя спаборніцтвы паміж старэйшымі вучнямі і моладдзю вёскі чэрвень настаўнік фізкульт. і зд., педагог-рганізатар, сельсавет
Продолжить чтениеПлан летняга адпачынку вучняў на 2021/2022 навучальны год

Кожную суботу разам

У суботні дзень пачаткоўцы праглядзелі і абмеркавалі кінафільм “За бяспечнасць адказваю сам”. Вучні 5 – 7 класаў гулялі ў гульню з элементамі трэнінгу “Школа дарожных навук”. Старшакласнікі прынялі ўдзел у практычным занятку “Бяспека ў час летніх канікул”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам