Памяць у сэрцы

З мэтай захавання гістарычнай памяці і вывучэння дакументальнай спадчыны, сямейных архіваў вучні і работнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Герой маёй сям’і». #Беларусьпомнит

 

Продолжить чтениеПамяць у сэрцы

Сімвалы гонару і славы

6 мая на пярэдадні Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які ў гэтым годзе выпадае на 8 мая, у ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка. Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі ўзгадалі гісторыю ўзнікнення дзяржаўнай сімволікі, звярнулі яшчэ раз увагу на тое, што сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і  маральныя якасці нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.

Продолжить чтениеСімвалы гонару і славы

Піянер — значыць першы

Заданне рэспубліканскага праекта «Тимуровцы.by» за красавік выканана. Цімураўцы ўстановы сумесна з педагогам-арганізатарам арганізавалі «Сустрэчу на ўсе 100!» Для вучняў была арганізавана сустрэча з настаўнікам працы Астапюк А.А., якая пазнаёміла з відамі сувенірнай рукадзельнай прадукцыі. Разам з настаўнікам школьнікі вырабілі талісман піянерскай арганізацыі рысяня Аганёк.

Продолжить чтениеПіянер — значыць першы

Віншуем удзельнікаў драматычнага гуртка, якія заваявалі дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе літаратурна-музычных кампазіцый «Вялікай Перамозе-77»

Продолжить чтениеВіншуем удзельнікаў драматычнага гуртка, якія заваявалі дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе літаратурна-музычных кампазіцый «Вялікай Перамозе-77»

Вярнуліся з узнагародамі

З вясенняга першынства па лёгкай атлетыцы нашы вучні вярнуліся са шматлікімі граматамі. Тры першыя месцы ў кіданні дыска, мяча і ядра заваяваў вучань 7 класа Хоміч Анатолій. Два першых месцы ў бегу ў яго аднакласніка Літвіновіча Андрэя. Грамату за першае і другое месцы ў бегу атрымала вучаніца 11 класа Бульц Дар’я. Кавальчук Мікіта і Куртава Аліна з 11 класа былі адзначаны ў кіданні дыска. Канюшык Аляксей, вучань 8 класа, стаў прызёрам у бегу на 3000м. Віншуем рабят і трэнераў з чарговым паспяховым выступленнем!

Продолжить чтениеВярнуліся з узнагародамі

Яшчэ адзін «ШАГ»

5 мая для вучняў 9 класа быў праведзены занятак школы актыўнага грамадзяніна. Тэма адзінага дня інфармавання была наступная — «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў». Дзеці ўзгадалі, якія пытанні разглядаліся на канферэнцыях антыгітлераўскай кааліцыі, калі быў адкрыты другі фронт, якімі намаганнямі Чырвонай Арміі былі вызвалены краіны Еўропы.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»