Адпачылі з карысцю

Цэлых 18 дзён у выхаванцаў аздараўленчага лагера “Дружба” была магчымасць займацца спортам, удзельнічаць у спаборніцтвах, розных мерапрыемствах.
Гульня-падарожжа “У гасцях у Берандзея” дапоўніла веды аб родным краі. Лясны гаспадар вельмі любіць дапытлівых, разумных дзяцей, асабліва тых, хто беражліва, з клопатам ставіцца да прыроды. Берандзей падрыхтаваў цікавыя заданні, каб вучні не сумавалі і з карысцю правялі час. Каманды атрымлівалі канверты, дзе знаходзіліся заданні, якія патрэбна было выканаць. Ад праведзенай гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыву.

Добавить комментарий