Квітней, наш сад!

Многія гады на тэрыторыі ўстановы адукацыі годнае месца займае школьны сад. Не адно пакаленне нашых школьнікаў ласавалася сакавітымі яблыкамі і грушамі з яго. Кожны год вучні, педагогі і тэхнічны персанал праводзяць уборку ў садзе, ажыццяўляюць яго абрэзку і пабелку. Новым штуршком да абнаўлення саду стаў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Сад надзеі», якая праводзіцца па ініцыятыве Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асноўная ідэя акцыі — высадзіць пладовыя дрэвы на тэрыторыі адукацыйных і сацыяльных устаноў. Так у 2022/2023 навучальным годзе побач з дрэвамі са старога саду быў закладзены малады садок з 27 яблынь. Да нашай агульнай радасці вясною ўсе маладзенькія дрэўцы дружна зацвілі. Старыя яблыні таксама радуюць вока сваім цвіценнем, ёсць надзея, што сёлетняй восенню сад парадуе нас добрым ураджаем, а нашы вучні будуць цаніць працу на зямлі і ведаць кошт яе вынікаў.

Продолжить чтениеКвітней, наш сад!

Анонс суботы 27 красавіка

27 красавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы.

0900 – 0945 Турыстычны паход “На прыгожай зямлі добра жывецца сям’і” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення – возера, лес аг. Шані

Адказная Чыбісава М.В.

0955 – 1040 Займальная гадзіна “Если есть семья – значит счастлив я”

(5 – 9 класы)    

Месца правядзення – кабінет № 8

Адказны Пекун Н.А.

 

Продолжить чтениеАнонс суботы 27 красавіка

Работа спорыцца…

Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.

Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!

Продолжить чтениеРабота спорыцца…

Аўторак — дзень інфармацыйных гадзін

Ва ўсіх класах былі праведзены інфармацыйныя гадзіны ў рамках рэспубліканскай дэкады грамядзянска — патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»

Продолжить чтениеАўторак — дзень інфармацыйных гадзін

Віншуем!

З вясновага першынства па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы вучні вярнуліся з 9 граматамі.

🥇Краўчук Юлія — 1 месца на дыстанцыі 3 км.

🥇 Пекун Данііл — 1 месца на дыстанцыі 800 м. 🥈

Андрухін Іван — 2 месца на дыстанцыі 800 м.

🥈Бабей Ягор — 2 месца на дыстанцыі 3 км.

🥈Бабей Ягор — 2 месца на дыстанцыі 1,5 км.

🥈Краўчук Юлія — 2 месца на дыстанцыі 1,5 км.

🥈Батура Ксенія — 2 месца ў кіданні дзіды.

🥈Краўчук Юлія — 2 месца ў штурханні ядра.

🥉Андрухін Іван — 3 месца на дыстанцыі 1,5 км.

Віншуем хлопцаў і іх настаўніка Сахарэвіча М.М.!

Продолжить чтениеВіншуем!

Удзел у рэспубліканскім суботніку

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку