У рамках тыдня фінансавай граматнасці вучні пачатковай школы наведалі Цэнтр банкаўскіх паслуг № 122 філіяла № 113 г. Пружаны.
Каб засвойваць правілы безнаяўнага разліку дзецям не было сумна, для іх падрыхтавалі лёгкія і цікавыя формы падачы інфармацыі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, у якіх краінах упершыню з’явіліся плацежныя карткі, дзе яны найбольш актыўна выкарыстоўваюцца, якія дзяржавы маюць свае нацыянальныя плацежныя сістэмы. Гэта сустрэча была не проста цікавай, але і вельмі карыснай, паколькі дазволіла многім павысіць сваю фінансавую культуру, даведацца шмат новага пра магчымасці выкарыстання картачных прадуктаў, новых сэрвісаў.