2 верасня ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!»
З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў аб дасягненнях і каштоўнасцях беларускага народа, пачуцця гонару і адказнасці за сваю краіну ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!». У Год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў размова ішла аб дасягненнях беларускага народа, якімі мы па праву ганарымся, аб тых каштоўнасцях, якія важна захаваць у імя будучыні.
Мы помнім!
Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гуга Лідзія Васільеўна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымаюць віншаванні ад навучэнцаў. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмерны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу. #мыпомнім
Помним!
Пусть этот день напоминает нам, что мы должны ценить мир и спокойствие, свободу и независимость, которые мы имеем сегодня. Пусть он будет напоминанием о том, что мы должны беречь свою Родину и ее народ, чтобы ужасающие события того времени больше никогда не повторились.
Квэст «Юныя абаронцы» прайшоў у в. Кацёлкі
Вельмі сімвалічна напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ўспомніць тых, хто захаваў мірнае неба над нашай галавой. Пекун Н.А. правяла для рабят з рознаўзроставага атрада «Лета» ў в. Кацёлкі цікавы квэст «Юныя абаронцы». Удзельнікам квэста неабходна было прайсці партызанскімі сцежкамі 6 станцый, выканаць на кожнай станцыі заданне і сабраць 6 запаветных літар «П», «О», «Б», «Е», «Д», «А». Станцыі «Выдатны стралок», «Задымленне», «Міннае поле», «Гэтых дзён не змоўкне слава» выклікалі ў рабят масу станоўчых эмоцый. Навучэнцы ўспомнілі важныя даты, падзеі і імёны, якія прынеслі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, радасць перамог і горыч паражэнняў. Веды гісторыі краіны і раёна, інфармацыя аб героях вогненных гадоў, а таксама спартыўны спрыт спатрэбіліся рабятам. 🌿🕊️🌍🇧🇾🕊️
Віншуем ветэранаў!
У свята Вялікай Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Леанідаўна прымаюць віншаванні. Словы бясконцай падзякі былі сказаны ў адрас ветэранаў, якія ветліва прымалі гасцей, дзякавалі за ўвагу. Нажаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмежны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу.
Мы не забудзем!
У 79-ую гадавіну Вялікай Перамогі ва ўсіх кутках Беларусі праходзяць мерапрыемствы эстафеты «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Жыхары краіны са сваімі сем’ямі ўскладаюць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл. Лейтматыў эстафеты — сказаць дзякуй прадзедам і дзядам за 79 гадоў мірнага неба над нашай краінай, за тое, што мы, беларусы, можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю. Навучэнцы і педагагічны калектыў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да эстафеты, прынялі ўдзел у мітынгу і ўсклалі кветкі каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані.