«Чарнобыль ў памяці і кнігах»

26 красавіка вучні 5-7 класаў наведалі фотавыставу «Чарнобыль ў памяці і кнігах». Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, якія ў сваіх творах закранулі тэму Чарнобыля. На выставе былі прадстаўлены фотаматэрыялы і дакументальныя брашуры. Мы павінны памятаць аб страшным дне, каб больш ніколі не паўтарылася такая трагедыя.

Продолжить чтение«Чарнобыль ў памяці і кнігах»

Прэзентацыя кнігі В. Казько «Суд у Слабадзе»

23 красавіка для вучняў 8-9 класаў была прадстаўлена прэзентацыя кнігі В. Казько «Суд у Слабадзе». У цэнтpы твopa «Cyд y Cлaбaдзe» — тpaгiчны лёc пaдлeткa Koлькi Лeцeчкi. У чac вaйны ягo, як i нeкaтopыx iншыx дзяцeй, змяcцiлi ў фaшыcцкi дзeтдoм i зpaбiлi дoнapaм для нямeцкix caлдaт. Пepaжыўшы вaйнy, дзeцi paбiлicя iнвaлiдaмi i зaўчacнa пaмipaлi. Кніга дае магчымасць адчуць тыя эмоцыі, якія адчувалі падлеткі часоў Вялікай Айчыннай вайны, перажыць увесь страх, які адчувалі дзеці, жанчыны і старыя.

Продолжить чтениеПрэзентацыя кнігі В. Казько «Суд у Слабадзе»

Фотавыстава да Дня касманаўтыкі

12 красавіка 1961 года стаў сапраўды гістарычным днём, калі ў космас адправіўся першы ў свеце касмічны карабель-спадарожнік з чалавекам на борце. Пілотам гэтага карабля быў савецкі лётчык-касманаўт Юрый Гагарын. З тых часоў штогод 12 красавіка адзначаецца Дзень касманаўтыкі. Фотавыстава да Дня касманаўтыкі  арганізавана бібліятэкарам школы Калядой А.Г.

 

Продолжить чтениеФотавыстава да Дня касманаўтыкі

Дзень рускай народнай казкі

У бібліятэцы аформлена выстава кніг, на якой прадстаўлены казкі, знаёмыя ўсім з дзяцінства: «Рэпка», «Калабок», «Маша і мядзведзь», «Церамок», «Курачка Раба», «Хаўрошачка», «Ліса і журавель», «Зайцава хатка» і зборнікі рускіх народных казак. Павучальныя гісторыі вучаць дзяцей таму, як важна быць паслухмяным, спагадным, не скнарнічаць і не ленавацца. Менавіта з казак дзеці здабываюць важныя жыццёвыя ўрокі: урокі маральнасці, сумленнасці, прыстойнасці. З выставай можна азнаёміцца з 5 па 12 красавіка.

 

 

Продолжить чтениеДзень рускай народнай казкі

Да 220-годдзя з дня нараджэння Х.К.Андэрсэна

Ханс Крысціян Андэрсэн — сусветна вядомы дацкі пісьменнік, аўтар мноства казак, чые героі сталі абавязковымі спадарожнікамі любога дзяцінства. «Русалачка», «Гадкае качаня», «Дзюймовачка», «Алавянны салдацік», «Снежная каралева», «Вогніва» — толькі малая частка твораў любімага аўтара. 2 красавіка — дзень нараджэння вядомага какзачніка, яшчэ гэта Міжнарожны дзень дзіцячай кнігі. Да гэтай даты бібліятэкар школы арганізавала выставу і запрасіла вучняў пазнаёміцца з яго творчасцю.

Продолжить чтениеДа 220-годдзя з дня нараджэння Х.К.Андэрсэна

«У кніжкі дзень нараджэння»

Для вучняў 1-4 класаў ва ўстанове адукацыі прайшла выстава-гульня «У кніжкі дзень нараджэння». Малодшыя школьнікі з задавальненнем успомнілі прачытаныя казкі, адгадвалі герояў казак і страчаныя рэчы герояў. У рабят была цудоўная магчымасць прымяраць ўборы герояў казак. У завяршэнне мерапрыемства дзеці намалявалі ідэальны торт для кніжкі.

Продолжить чтение«У кніжкі дзень нараджэння»

Памяці трагедыі вёскі Хатынь прысвячаецца…

Да Дня памяці трагедыі вескі Хатынь, які праходзіць у Беларусі 22 сакавіка, у бібліятэцы ўстановы адукацыі арганізавана тэматычная выстава. Бібліятэкар школы падабрала літаратуру, якая расказвае пра падзеі хатынскай трагедыі і іншых вёсак, лёс якіх падобны на яе лёс. Вучні школы могуць пазнаёміцца і ўзяць пачытаць літаратуру дамоў.

 

Продолжить чтениеПамяці трагедыі вёскі Хатынь прысвячаецца…

Выстава да Дня Канстытуцыі РБ арганізавана бібліятэкарам школы

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады. З мэтай ушанавання гэтай значнай падзеі бібліятэкар школы Каляда А.Г. арганізавала тэматычную выставу да Дня Канстытуцыі  «Асноўны закон жыцця краіны».

 

Продолжить чтениеВыстава да Дня Канстытуцыі РБ арганізавана бібліятэкарам школы

Мы памятаем — мы ганарымся!

Сёлета спаўняецца 36 гадоў з таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў апаленую вайной афганскую зямлю. 15 лютага – урачысты дзень з адценнем смутку, са слязамі і болем у сэрцах. Савецкія салдаты з гонарам выконвалі свой абавязак у Афганістане, не здрадзіўшы прысязе часта цаной уласнага жыцця. Імкнучыся ўстанавіць мір у змучанай крывавымі звадамі краіне, байцы праяўлялі мужнасць і гераізм. Жывыя яшчэ маці тых, хто не вярнуўся дамоў з Афгана, стаяць у парадным страі сівыя мужчыны, якія ў 80-я гады мінулага стагоддзя былі юнакамі. Беларусь і беларусы шануюць і помняць тых, хто не здрадзіў воінскай прысязе. 15 лютага ў нашай краіне пазначана як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.  Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў школе аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “ Афганістан- наша памяць і боль”. На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць баявое мінулае тых, хто да канца выканаў свой абавязак. Чытачы могуць пазнаёміцца з  дакументальнымі і мастацкімі творамі. 15 лютага – Дзень памяці і для ўсіх нас. Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, што засталіся ў жывых.

 

Продолжить чтениеМы памятаем — мы ганарымся!

Новыя паступленні мастацкай літаратуры ў студзені 2025 года

  1. Быкаў, В. Выбраныя творы: для дзяцей сярэд. і ст. шк. узросту. — Мінск : Звязда, 2024. — 640 с.

 Змест:     Альпійская балада.  Сотнікаў. Абеліск. У тумане. Адна ноч. Смерць чалавека

2. Караткевіч, У. Чорны замак Альшанскі: раман : для дзяцей ст. шк. узросту. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. — 374 с.

     3. Кніга — розуму крыніца: зб. твораў для пазакласнага чытання ў 1 кл. — Мінск : Звязда, 2023. -104 с.

     4. Мележ, І. Людзі на балоце:раман : для дзяцей ст. шк. узросту. — Мінск : Беларусь, 2024. — 406 с.

     5. Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10 — 11 класах :  — Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. — 335 с.

 Змест:  Хемінгуэй, Э. Стары і мора. Бывай, зброя!

Рыльке, Р. М. Паэт. Сёмая элегія

  1. Сборник произведений для дополнительного чтения в 9 кл. : Минск : Беларусь, 2024. — 199 с.

Змест : Фонвизин, Д. Бригадир

Пушкин, А. Скупой рыцарь. Моцарт и Сальери. Каменный гость. Пир во время чумы. Пиковая дама

Шукшин, В. Срезал. Чудик. Сельские жители. Беседы при ясной луне.

 

Продолжить чтениеНовыя паступленні мастацкай літаратуры ў студзені 2025 года