Віншуем

Падведзены вынікі  другога этапу раённай алімпіяды.

Вучаніца 5 класа Варажбіцкая Анастасія адзначана дыпломам II ступені па нямецкай мове.

Вучаніца 6 класа Ганчарук Ангеліна адзначана дыпломам II ступені па беларускай мове і літаратуры.

Вучань 5 класа Курыльчук Павел адзначаны дыпломам III ступені па матэматыцы.

Вучаніца 6 класа Ціханчук Паліна адзначана дыпломам II ступені па матэматыцы.

 

 

Продолжить чтениеВіншуем

Валодзькіна Вераніка заняла 1 месца ў раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

Падведзены вынікі 26-га раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. У намінацыі “Малюнак” у узроставай групе 7-10 гадоў 1 месца заняла вучаніца 4 класа Валодзькіна Вераніка. Віншуем Вераніку з перамогай!

Продолжить чтениеВалодзькіна Вераніка заняла 1 месца ў раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

Вучаніца 11 класа Міранюк Анастасія прымала ўдзел у конкурсе па стварэнні візуальных макетаў сацыяльнай рэкламы УУС сумесна з Галоўным упраўленнем па адукацыі. Сярод вучняў Брэсцкай вобласці быў праведзены конкурс на тэму “Лепшыя візуальныя крэатыўныя прафілактычныя матэрыялы па прафілактыцы сексуальнага насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт. Як не стаць ахвярай кіберзлачынцы?”. Насця была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені і каштоўным падарункам. Цяпер лістоўка Анастасіі знаёміць бацькоў Брэсцкай вобласці з інфармацыяй па прафілактыцы сексуальнага насілля.

Продолжить чтение

Работа валанцёрскага атрада «ДОМ» адзначана дыпломам Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

За актыўны ўдзел у абласным конкурсе на лепшую ініцыятыву ў намінацыі «Маладзёжная аўдыторыя» у рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» і рэалізацыю валанцёрскага праекта «ДОМ» узнагароджваецца ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма». Віншуем членаў атрада і яго кіраўніка Граб Вольгу Мікалаеўну!

Продолжить чтениеРабота валанцёрскага атрада «ДОМ» адзначана дыпломам Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

Віншуем Ляшчынскую Карыну з перамогай у выставе-конкурсе дзіцячай творчасці  “Духоўная спадчына”!

З мэтай павышэння цікавасці да вывучэння народнай творчасці Брэстчыны, актывізацыі мастацкай дзейнасці вучняў у розных відах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, развіцця дзіцячай творчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі праводзіўся раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці  “Духоўная спадчына”. Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” ва ўзроставай групе 6-12 гадоў адзначана вучаніца 4 класа Ляшчынская Карына (кіраўнік Ханіла І.В.). Віншуем Карыну і Ханіла Ірыну Васільеўну!

Продолжить чтениеВіншуем Ляшчынскую Карыну з перамогай у выставе-конкурсе дзіцячай творчасці  “Духоўная спадчына”!

Віншуем пераможцаў абласнога конкурсу «Птушкі — нашы сябры»!

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем зімуючых відаў птушак, захавання іх колькасці і падтрымання відавай разнастайнасці, уключэння ў практычную дзейнасць па ахове прыроды, выхавання адказных адносін падрастаючага пакалення да праблем захавання птушак прайшоў абласны конкурс «Птушкі — нашы сябры», які праводзіцца ў рамках абласной акцыі «Падтрымаем птушак!». У намінацыі «Кармушка дабра» дыпломам ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» Кот Яўгеній, Пекун Данііл, Раманавіч Анастасія і Бабей Ягор (кіраўнік Жэдзік Г.М.). Віншуем пераможцаў абласнога конкурсу «Птушкі — нашы сябры», які праводзіцца ў рамках абласной акцыі «Падтрымаем птушак!»

Продолжить чтениеВіншуем пераможцаў абласнога конкурсу «Птушкі — нашы сябры»!

Праект «ШАР: Школа актыўных бацькоў» адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу

30 студзеня ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў абласны семінар «Актуальныя практыкі арганізацыі шостага школьнага дня па фарміраванні культуры вольнага часу і занятасці непаўналетніх: вопыт і перспектывы». Вопытам работы педагагічнага калектыву па рэалізацыі праекта «ШАР: Школа актыўных бацькоў» падзялілася Граб Вольга Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя М. Засіма». Праект быў адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня ў намінацыі «Субота — майстэрня сямейнага вольнага часу».

Продолжить чтениеПраект «ШАР: Школа актыўных бацькоў» адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу

Перамога на раённым этапе абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!»

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем зімуючых відаў птушак, захавання іх колькасці і падтрымання відавой разнастайнасці, прыцягнення ў практычную дзейнасць па ахове прыроды, выхавання адказных адносін падрастаючага пакалення да праблем захавання птушак з 29 лістапада па 30 снежня 2023 года праводзіўся раённы этап абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!». Журы, разгледзеўшы конкурсныя работы ў адпаведнасці з Палажэннем, вызначыла пераможцаў у намінацыі  «Кармушка дабра»: Дыплом I ступені — Кот Яўгеній, Пекун Данііл, Рамановіч Анастасія, Бабей Ягор, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».

Продолжить чтениеПерамога на раённым этапе абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак!»

Валанцёрскі атрад “ДОМ” заняў 2 месца ў раённым конкурсе валанцёрскіх атрадаў “Доброделы”

Віншуем валанцёрскі атрад “ДОМ”, які заняў 2 месца ў раённым конкурсе валанцёрскіх атрадаў “Доброделы”. Каманда валанцёраў узнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам. Жадаем і далей поспехаў у гэтай карыснай справе!

Продолжить чтениеВаланцёрскі атрад “ДОМ” заняў 2 месца ў раённым конкурсе валанцёрскіх атрадаў “Доброделы”

У раёне прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання «Дараванне-2023»

Вучні нашай школы, члены атрада «Выток», прынялі ўдзел у штогадовай урачыстай цырымоніі ўзнагароджання дзяцей Пружанскага раёна, якія з’яўляюцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў «Дараванне-2023». Віншуем!

Продолжить чтениеУ раёне прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання «Дараванне-2023»