Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні» прайшоў у школе

Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні», прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Ала, прайшоў з удзелам выконваючай абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага савета Бяляевай І.Р. Ірына Рыгораўна расказала дзецям аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аб трагедыі ў вёсцы Ала. Гісторыя гэтай вёскі падобна гісторыі Хатыні. Гэта наша гісторыя, якую мы не маем права забыць, а павінны памятаць і ведаць, каб перадаць нашым дзецям і ўнукам.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні» прайшоў у школе

Ушаноўванне памяці ахвяр генацыду

Штогод 9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абрана не выпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Падчас Другой сусветнай вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі — амаль 3 млн чалавек. Напярэдадні гэтай журботнай даты навучэнцы 1-3 і 5-7 класаў наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён» у ДУК «Шаняўскі сельскі клуб — бібліятэка».

 

Продолжить чтениеУшаноўванне памяці ахвяр генацыду

Наведанне фотадакументальнай выставы «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён»

7 снежня навучэнцы 4, 8, 9, 11 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён» у ДУК «Шаняўскі сельскі клуб — бібліятэка».

Продолжить чтениеНаведанне фотадакументальнай выставы «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён»

Навучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

2 снежня навучэнцы 6-9 класаў у рамках навучальных прадметаў «Беларуская літаратура» і «Мастацтва» здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта па-сапраўднаму вялікае месца, абвеянае вайсковай славай. Месца, якое стала на многія гады прыкладам стойкасці, адвагі і бязмежнай мужнасці.
У рамках экскурсіі навучэнцы наведалі ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», які з’яўляецца адзіным у Еўропе музеем сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада.

Продолжить чтениеНавучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

Наведваем выставу «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 1-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.

 

Продолжить чтениеНаведваем выставу «Генацыд беларускага народа»

Прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

Бібліятэкар школы прэзентавала кнігу «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»адля навучэнцаў 1-9,11 класаў. Кніга расказвае пра жахлівыя злачынствы, што тварылі фашысты ў Беларусі на працягу трох гадоў акупацыі. Аб маштабах знішчэння фашыстамі населеных пунктаў Беларусі разам з жыхарамі сведчаць лічбы з кнігі. На акупаванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Кнігі не пакінулі нікога абыякавым.

Продолжить чтениеПрэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

Велапаход выхаднога дня

Члены пошукавага атрада пад кіраўніцтвам кіраўніка па ВПВ Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Жырыкавай Н.І. здзейснілі велапаход па маршруце «Аг. Шані — в. Шакуны — в. Козі Брод». Дзеці пабывалі на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Г.Шырмы,  беларускіага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы.

Продолжить чтениеВелапаход выхаднога дня

Прэзентацыя кнігі А. Шведа «Апошнія сведкі»

Прэзентацыю ўнікальнага выдання А. Шведа «Апошнія сведкі» правяла для навучэнцаў бібліятэкар А Г. Каляда. У кнізе прадстаўлены сведчанні дзясяткаў мірных жыхароў, партызан, відавочцаў карных аперацый і масавых расстрэлаў. У кожным загалоўку, на кожнай старонцы – жахлівыя факты  вайны, цяжкія людскія лёсы, слёзы, гора і боль. Гэта крышталёва чыстая крыніца гістарычнай праўды, якая фарміруе культурную і нацыянальную ідэнтыў кнізе чнасць беларусаў.

Продолжить чтениеПрэзентацыя кнігі А. Шведа «Апошнія сведкі»

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8,9 класаў наведалі школьную фотавыставу «Генацыд беларускага народа». Дзеці пазнаёміліся з інфармацыяй аб фактах генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна, рабоце органаў пракуратуры па ўстанаўленні фактаў генацыду, лёсе савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання

14 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай  М.В. у рамках работы Цэнтра патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» наведалі музей, прысвечаны вайне ў Афганістане, які размешчаны ў Палацы культуры. Таксама дзеці здзейснілі экскурсію па алеі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе яшчэ раз нагадалі пра падзеі вайны ў Афганістане.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання