Старшакласнікі пабывалі на чыгуначнай станцыі Аранчыцы і ААА «Экаматэрыялы»

Вучні 8-11 класаў здзейснілі экскурсію на чыгуначнаю станцыю Аранчыцы, дзе пазнаёміліся з сістэмай яе функцыянавання, пабывалі ў рамонтнай майстэрні. Наступны прыпынак — ААА «Экалгічныя матэрыялы», якая знаходзіцца ў в.Аранчыцы. Старшакласнікі пазнаёміліся з працэсам апрацоўкі какосавай сыравіны, пасля якой атрымліваюць матэрыял для матрацаў. Таксама вучні ўшаналі памяць воінаў хвілінай маўчання каля помніка загінулым жыхарам в.Аранчыцы і пазнаёміліся з помнікам архітэктуры — храмам Узвіжэння Крыжа Гасподняга.

Продолжить чтениеСтаршакласнікі пабывалі на чыгуначнай станцыі Аранчыцы і ААА «Экаматэрыялы»

Акцыя «Вітамінны кошык» прайшла ў аг.Шані

Валанцёрскі атрад «ДОМ» працягвае работу на канікулах. Вучань 11 класа Казлоўскі Уладзіслаў правёў акцыю «Вітамінны кошык» і падарыў жыхарам аг.Шані вітамінную прадукцыю. У зімовы перыяд, калі арганізм мае патрэбу ў вітамінах, гэта акцыя з’яўляецца вельмі патрэбнай і карыснай.

Продолжить чтениеАкцыя «Вітамінны кошык» прайшла ў аг.Шані

Экскурсія па памятных месцах Пружаншчыны

Вучні 1-4 класаў на канікулах наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву в. Засімавічы, брацкую магілу в.Стараволя. Потым навучэнцы завіталі ў гарадскі пасёлак Шарашова, дзе наведалі «Зал славы» ДУА «Шарашоўская СШ». Убачанае аказала вялікі ўплыў на маленькіх наведачаў, заставіла задумацца аб падзях Вялікай Айчыннай вайны і подзвігу савецкіх салдат.

Продолжить чтениеЭкскурсія па памятных месцах Пружаншчыны

Дабрачынная навагодняя акцыя «Ад усёй душы» прайшла напярэдадні Новага года

У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Ад усёй душы» педагогі і навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» наведалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў школы, павіншавалі іх з навагоднімі і каляднымі святамі.

Продолжить чтениеДабрачынная навагодняя акцыя «Ад усёй душы» прайшла напярэдадні Новага года

Праводзім час весела і карысна

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у аперацыі «Зімовае меню для школьнай кармушкі», члены валанцёрскага атрада «ДОМ» пазнаёмілі рабят з правіламі бяспечных паводзін у сетцы інтэрнэт. Старшакласнікі прайшлі патрыятычны квэст «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». Навучэнцы гулялі ў рухомыя гульні і прымалі ўдзел у спартландыі «Юныя чампіёны».

Продолжить чтениеПраводзім час весела і карысна

Навучэнцы 5-7 класаў на канікулах пабывалі ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа»

Навучэнцы 5-7 класаў пабывалі ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Экскурсію для дзяцей правяла дырэктар школы Сідарук Н. М. Дзеці наведалі музей «Спадчына» і фотадакументальную выставу  «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён».

Продолжить чтениеНавучэнцы 5-7 класаў на канікулах пабывалі ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа»

Навучэнцы 5-7 класаў наведалі на канікулах Бярозаўскае лясніцтва

Навучэнцы 5-7 класаў наведалі на канікулах Бярозаўскае лясніцтва Пружанскага раёна. Дзеці з вялікай цікавасцю паназіралі за працай у шышкасушылцы, прагуляліся па дэндрапарку. Але самыя вялікія ўражанні атрымалі ад наведвання музея, створанага на тэрыторыі лясніцтва. Увагу дзяцей прыцягнулі шматлікія экспанаты і  залы, прысвечанай прыродзе роднага краю, этнаграфічнай залы.

Продолжить чтениеНавучэнцы 5-7 класаў наведалі на канікулах Бярозаўскае лясніцтва

Зімовыя канікулы пачаліся

Дзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Ах, зімушка-зіма». Навучэнцы 5-7 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі творчай лабараторыі «Да нас прыходзіць свята Новы год» і караоке-клуба «Навагодні хіт». Творчае асарці «Навагоднія цуды» сабрала разам старшакласнікаў.

Продолжить чтениеЗімовыя канікулы пачаліся

Графік работы бібліятэкара бібліятэкі на канікулы (24.12.2023 – 07.01.2024)

Дні тыдня Час работы Абед
Панядзелак 7.30 – 16.30 13.00 – 14.00
Серада 11.00 –13.00  
Чацвер 8.00 – 17.00 13.00 – 14.00
Субота 11.00 – 13.00 цотн.

15.00 – 17.00 няцотн.

 
Продолжить чтениеГрафік работы бібліятэкара бібліятэкі на канікулы (24.12.2023 – 07.01.2024)

Графік работы педагога-арганізатара на канікулы (24.12.2023 – 07.01.2024)

Дні тыдня Час работы Абед
Аўторак 7.30 – 16.30 13.00 – 14.00
Серада 9.00 – 11.00  
Пятніца 8.00 – 16.00 13.00 – 14.00
Продолжить чтениеГрафік работы педагога-арганізатара на канікулы (24.12.2023 – 07.01.2024)