Лета і дзеці

На працягу лета ў школе арганізавана работа рознаўзроставых атрадаў, якія з’яўляюцца эфектыўнай формай арганізацыі дзіцячай занятасці. Так, у нашай школе дзейнічае тры рознаўзроставыя атрады, у якіх заняты ўсе вучні школы. Асаблівая ўвага надаецца дзецям з неблаганадзейных і шматдзетных сямей. Для работы з рознаўзроставымі атрадамі быў распрацаваны план, у рамках якога праводзяцца забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы.
Акрамя таго, для вучняў 9 класа быў арганізаваны працоўны атрад. Вучні займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі. Вялікая ўвага ўдзяляецца арганізацыі летняй занятасці дзяцей, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку.
 
Продолжить чтениеЛета і дзеці

Адпачылі з карысцю

Цэлых 18 дзён у выхаванцаў аздараўленчага лагера “Дружба” была магчымасць займацца спортам, удзельнічаць у спаборніцтвах, розных мерапрыемствах.
Гульня-падарожжа “У гасцях у Берандзея” дапоўніла веды аб родным краі. Лясны гаспадар вельмі любіць дапытлівых, разумных дзяцей, асабліва тых, хто беражліва, з клопатам ставіцца да прыроды. Берандзей падрыхтаваў цікавыя заданні, каб вучні не сумавалі і з карысцю правялі час. Каманды атрымлівалі канверты, дзе знаходзіліся заданні, якія патрэбна было выканаць. Ад праведзенай гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыву.

Продолжить чтениеАдпачылі з карысцю

Рана ці позна любы чалавек, якому не ўсё роўна, што адбываецца з яго грашыма зараз, і што будзе адбывацца з імі ў найбліжэйшай і далёкай будучыні, задаецца пытаннем — як мне правільна абыходзiцца з маімі фінансамі? Гэта значыць, што чалавек задумваецца над тым, як павысіць фінансавую граматнасць. У суботу ў аздараўленчым летніку «Дружба» прайшла хвіліна фінансавай граматнасці. У кожным атрадзе прайшло мерапрыемства «Азбука фінансавай граматнасці».

Продолжить чтение

22 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень Памяці. У рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» прайшла аднайменная інфармацыйная хвілінка «Павінны ведаць, каб памятаць». У гэты ж дзень выхаванцы наведалі помнік ахвярам фашызму ў аг. Шані. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтение

Летні настрой

У прышкольным лагеры вучні з задавальненнем малююць, спяваюць, развучваюць танцы, флэшмобы. У час творчай майстэрні робяць вырабы з прыроднага матэрыялу, пластыліну.

Продолжить чтениеЛетні настрой

Цікава і карысна

Дні здароўя, дні спорта ў лагеры проходзяць заўсёды весела. Кожны мае магчымасць паўдзельнічаць у спаборніцтвах, спартландыях, пагуляць у футбол і піянербол. Асабліва ўсім спадабалася ваенізіраваная гульня «Зарніца». Кожнаму ўдзельніку патрэбна было прабегчы сцежку перашкод у процівагазе з аўтаматам. Заданне было вельмі складаным, але ўсе справіліся на выдатна.

Продолжить чтениеЦікава і карысна

Пошукі скарбаў

Цікавай і займальнай атрымалася квэст-гульня, якая праводзілася ў атрадзе “Вясёлыя рабяты”. Дзеці па чарзе праходзілі маршрут, адшуквалі схованкі, дзе адказвалі на заданні, і атрымлівалі ключы ад скарбніцы.

Продолжить чтениеПошукі скарбаў

У свеце народнага мастацтва

Выхаванцы аздараўленчага лагера наведалі выставу Кабрынец Т.Ф., на якой былі прадстаўлены вырабы, зробленыя Таццянай Фёдараўнай разам з удзельнікамі гуртка народна-прыкладнога мастацтва.

Продолжить чтениеУ свеце народнага мастацтва

Малыя Алімпійскія гульні

Самае каштоўнае, што ёсць у чалавека – гэта здароўе! Нашы дзеці з самага ранняга ўзросту займаюцца спортам, робяць ранішнюю зарадку, удзельнічаюць у спаборніцтвах і спартландыях, гуляюць у гульні. Так для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера прайшлі ў суботу Малыя Алімпійскія гульні.

Продолжить чтениеМалыя Алімпійскія гульні

Кожны дзень у лагеры «Дружба» цікавы, яскравы і непаўторны

Кожны дзень у лагеры праходзяць тэматычна — забаўляльныя праграмы, марафоны, спартыўныя гадзіны. Асобным радком — мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вялікай Перамозе.

У абавязковым парадку ў летніку праходзіць акцыя “Канікулы без дыму і агню”, накіраваная на супрацьпажарную сітуацыю. У рамках акцыі дзеці мелі магчымасць праглядзець відэаролік “ Энцыклапедыя бяспекі”.

Продолжить чтениеКожны дзень у лагеры «Дружба» цікавы, яскравы і непаўторны