1 кастрычніка на базе ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» супрацоўнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства

     Супрацоўнікі МНС у даступнай і займальнай форме распавялі навучэнцам 1,4 класаў пра тое, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і дома, як не дапусціць пажару і што рабіць, калі пажар усё ж такі здарыўся, а таксама прадэманстравалі дзецям спецыяльную пажарную тэхніку і пажарна-выратавальны інвентар, паказалі прадметы баявога адзення. Дзецям было цікава, яны даведаліся шмат новага: для чаго пажарным спецыяльны касцюм, з дапамогай чаго пажарныя дыхаюць у задымленых участках, чым укамплектавана машына, якімі сродкамі пажарныя карыстаюцца пры тушэнні пажару.

 

Продолжить чтение1 кастрычніка на базе ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» супрацоўнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў

     Дарослыя павінны паклапаціцца не толькі пра сябе, але і пра дзяцей. Заклікаем бацькоў нагадаць сваім дзецям правілы паводзін на дарозе. Апранаючы дзіцяці на вуліцу, пажадана выбіраць больш светлую вопратку, выкарыстоўваць флікеры, каб вадзіцель змог заўважыць дзіцяці на дарозе, як мага раней. Растлумачце сваім дзецям, што пераходзіць дарогу трэба толькі па пешаходных пераходах, на зялёны сігнал святлафора, пераканаўшыся пры гэтым у адсутнасці надыходзячага транспарту. Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку. Важна ведаць, што святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў-белага і цытрынавага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры-малаэфектыўныя.

 

 

Продолжить чтениеДзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў

27 верасня 2024 года — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не будзь нябачнікам — засвяціся ў цемры!

Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

Продолжить чтение27 верасня 2024 года — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не будзь нябачнікам — засвяціся ў цемры!

У рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла вучэбная эвакуацыя працоўнага калектыву і навучэнцаў

     Усе хутка зарыентаваліся і ў адпаведнасці з планам эвакуацыі пакінулі будынак школы. Вучэбная пажарная эвакуацыя- гэта адно з вельмі важных, адказных і складаных мерапрыемстваў у сістэме мер па забеспячэнні пажарнай бяспекі ва ўстанове адукацыі. Мэта мерапрыемства- практычная адпрацоўка дзеянняў педагагічнага складу, тэхнічных работнікаў і навучэнцаў да дзеянняў ва ўмовах пажару і іншых надзвычайных і пазаштатных сітуацый. Такія мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу работнікаў і навучэнцаў нашай установы на важнасці прымянення ўменняў і навыкаў у надзвычайных сітуацыях.

 

Продолжить чтениеУ рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла вучэбная эвакуацыя працоўнага калектыву і навучэнцаў

26 верасня 2024 года на тэрыторыі першага рэгіёна будзе праходзіць Адзіны дзень бяспекі

     Асноўная задача- прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай медыцынскай дапамогі.

Продолжить чтение26 верасня 2024 года на тэрыторыі першага рэгіёна будзе праходзіць Адзіны дзень бяспекі