Работа спорыцца…

Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.

Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!

Продолжить чтениеРабота спорыцца…

Удзел у рэспубліканскім суботніку

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку

Фотабердынг — вясна 2024

З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін дзяцей і навучэнскай моладзі да прыроды праз уцягванне іх у практычную дзейнасць па ахове прыроды, захавання біяразнастайнасці арнітафауны каманда «Крылаты дазор» і вучаніца 11 класа Міранюк Анастасія прынялі ўдзел у абласным адкрытым спаборніцтве па фатаграфаванні птушак «Фотабердынг — вясна 2024».

Пажадаем дзецям поспехаў!🦆🦉🦆

Продолжить чтениеФотабердынг — вясна 2024

На кветніках зацвілі першыя кветкі

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, вучні і педагогі нашай школы працягваюць наводзіць прыгажосць. Месячнік яшчэ не завяршыўся, а вынікі ўжо цешаць вока: на кветніках зацвілі першыя кветкі.

Кожны жыхар нашай краіны можа зрабіць унёсак у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы – горада, двара, вадаёма ці ракі, тым самым захоўваючы прыгажосць свайго кутка.

Галоўная задача – прыцягнуць як мага больш людзей да навядзення парадку на зямлі.

Продолжить чтениеНа кветніках зацвілі першыя кветкі

Добраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак

Добраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак перад загінуўшымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей адыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца. А помнікі застаюцца і будуць вечным напамінам падрастаючаму пакаленню аб тых страшных падзеях. Адна з задач нашых вучняў – разам, згуртавана, плячо да пляча працаваць на агульную карысць. Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі.

Продолжить чтениеДобраўпарадкаванне і азеляненне памятных месцаў — наш абавязак

Вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

У рамках Года якасці і рэалізацыі праекта «Зялёныя школы» вучні і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай  акцыі «Аднавім лясы разам» і прыбралі смецце ў лясным масіве аг.Шані.

Кожны ўдзельнік акцыі ўнёс захаванне ляснога багацця нашай краіны.

Продолжить чтениеВучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

Азеляненне школьнай тэрыторыі

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, праводзяцца работы па азеляненні школьнай тэрыторыі. Кветкавыя кампазіцыі спаборнічаюць у арыгінальнасці выканання, складанасці кампазіцыйнага рашэння, эстэтычнасці афармлення. Пры гэтым усе яны сімвалічныя. Навучэнцы нашай школы прапануюць любавацца прыгажосцю кветак. Клумбы — галоўнае ўпрыгажэнне тэрыторыі.

Продолжить чтениеАзеляненне школьнай тэрыторыі

Інтэрактыўная гульня «Птушыны калейдаскоп» прайшла для вучняў 1-4 класаў

Штогод, 1 красавіка ўся планета адзначае Міжнародны дзень птушак. Гэты месяц быў абраны невыпадкова,  бо менавіта ў красавіку крылатыя вандроўнікі, пераадольваючы ўсе перашкоды, накіроўваюцца дадому. «Птушыны калейдаскоп»- пад гэтай назвай прайшла інтэрактыўная гульня для вучняў 1-4 класаў. Навучэнцы тлумачылі прыказкі, адгадвалі загадкі, прымалі актыўны ўдзел  у віктарыне «Пазнай птушку па апісанні», чыталі і аналізавалі апавяданні пра птушак.

Продолжить чтениеІнтэрактыўная гульня «Птушыны калейдаскоп» прайшла для вучняў 1-4 класаў

Суботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі працоўныя калектывы ААТ «Шані-аграпрадукт», сельвыканкама, сельскага клуба-бібліятэкі, мясцовыя жыхары і проста неабыякавыя людзі выйшлі 30 сакавіка на ўсеагульны суботнік па навядзенні парадку ў аг.Шані. Навучэнцы і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі актыўны ўдзел у суботніку. Разам мы робім нашу малую радзіму чысцейшай, святлейшай і прыгажэйшай.

Продолжить чтениеСуботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка