Экскурсія ў лес

«У гасцях у Берандзея» пабывалі выхаванцы прышкольнага лагера. Гуляючы па лесе, яны знаёміліся з прыродай свайго краю, назіралі за раслінамі, птушкамі, казуркамі. Прагулка скончылася правядзеннем рухомых гульняў на прыродзе. Экалагічныя экскурсіі даюць дзіцяці шмат новай цікавай інфармацыі, уражанняў і станоўчых эмоцый. Акрамя таго, падобныя экскурсіі дапамагаюць выхаваць у дзецях любоў да прыроды, вучаць беражлівым адносінам да яе багаццяў, расліннага і жывёльнага свету.

Добавить комментарий