Канікулы. Дзень другі

Свая гульня “Поры года” сабрала вучняў 1, 2 класаў, якія разам з бібліятэкарам Калядой А.Г. спаборнічалі ў веданні прымет розных пор года, адгадвалі загадкі пра восень, чыталі вершы знакамітых паэтаў аб восені. Вучні 3, 4 класаў падарожнічалі падчас віртуальнага экскурсу па Музеі Вялікай Айчыннай вайны, дзе наведалі 10 экспазіцый, сярод якіх былі прысвечаныя партызанскаму руху, падзеям у Беларусі пасля вызвалення, дарогам вайны і іншыя. Інтэлектуальная гульня “Знаешь русский?” выявіла сярод вучняў 8, 9 класаў лепшых знаўцаў рускай мовы. Старшакласнікі прынялі ўдзел у акцыі “Мы твае сябры, прырода”.

Добавить комментарий