Лета і дзеці

На працягу лета ў школе арганізавана работа рознаўзроставых атрадаў, якія з’яўляюцца эфектыўнай формай арганізацыі дзіцячай занятасці. Так, у нашай школе дзейнічае тры рознаўзроставыя атрады, у якіх заняты ўсе вучні школы. Асаблівая ўвага надаецца дзецям з неблаганадзейных і шматдзетных сямей. Для работы з рознаўзроставымі атрадамі быў распрацаваны план, у рамках якога праводзяцца забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы.
Акрамя таго, для вучняў 9 класа быў арганізаваны працоўны атрад. Вучні займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі. Вялікая ўвага ўдзяляецца арганізацыі летняй занятасці дзяцей, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку.
 

Добавить комментарий