Забыццю не падлягае

У рамках абласной патрыятычнай акцыі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання праведзена  дыялогавая пляцоўка з удзелам начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Момліка Аляксандра Канстанцінавіча. Падчас сустрэчы ўдзельнікі актыўна абмеркавалі інфармацыйныя матэрыялы аб даследаваннях малавядомых падзей і фактаў гісторыі свайго населенага пункта перыяду Вялікай Айчыннай вайны, аб даследаваннях Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацыстамі генацыду беларускага народа, якая была ўзбуджана ў красавіку 2021 года, падзяліліся ўражаннямі аб важнасці праведзенай работы па даследаванні лёсаў землякоў — удзельнікаў, відавочцаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі гістарычныя звесткі аб дзейнасці партызанскіх атрадаў і падпольных груп на тэрыторыі Пружанскага раёна, выказалі свае меркаванні аб важнасці правядзення работы па захаванні гістарычнай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны з мэтай недапушчэння скажэння фактаў.

Добавить комментарий