З навукай у будучае

Вучаніца 11 класа Ніпарка Ганна прыняла ўдзел у раённай анлайн-канферэнцыі вучэбна-даследчых работ. У секцыі «Замежныя мовы» яна прадставіла работу па тэме» Кампаненты-фітонімы як адлюстраванне нацыянальна-культурнай асаблівасці нямецкай фразеалогіі» (кіраўнік Жырыкава Н.І.).

Чакаем вынікаў!

 

Продолжить чтениеЗ навукай у будучае

У лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень другі

Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» з цікавасцю ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных Году народнага адзінства, конкурсах вырабаў на тэму восені, з задавальненнем спаборнічаюць ў інтэлектуальных гульнях, праглядваюць відэафільмы аб славутых спартсменах Брэстчыны, вывучаюць азбуку правілаў дарожнага руху.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень другі

У лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень першы

Спартыўныя гульні і спартландыі, пазнавальныя праграмы і гадзіны зносін на тэму здароўя сабралі выхаванцаў аздараўленчага лагера ў першы дзень канікул. Гадзіна памяці «Мы памятаем і імі ганарымся», гульня-віктарына «Падарожжа па гарадах Беларусі», пазнавальная гадзіна «Іх імёнамі названы вуліцы Пружан» далі магчымасць дзецям акунуцца ў свет гісторыі роднага краю.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень першы

Мае ўчынкі — мая адказнасць

Адкрытая размова на адпаведную тэму сабрала вучняў школы, каб абмеркаваць пытанні паводзін школьнікаў у сучасным грамадстве. Падчас мерапрыемства вучні вырашалі сітуацыі, з якімі сутыкаюцца амаль кожны дзень, шукалі з іх пэўнае выйсце, абмяркоўвалі наступствы паводзін непаўналетніх і іх адказнасць за садзеяныя ўчынкі.

 

Продолжить чтениеМае ўчынкі — мая адказнасць

Кожную суботу разам

У суботу, 30 кастрычніка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у гадзіне творчасці “Шаняўскія замалёўкі”. Вучні 5 — 6 класаў стваралі відэа- фотарэпартаж “Мая родная вёсачка”. Вучні 7 — 9 класаў адправіліся ў падарожжа, наведаўшы віртуальную экскурсію “Я вырас тут, і край мне гэты мілы”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Працуюць грамадскія аб’яднанні

Члены валанцёрскага атрада «Выток» арганізавалі сустрэчу з піянерамі атрада «Доброделы» і расказалі дзецям аб валанцёрскім руху ў Беларусі. #тимуровцы_by@brpo.by

Каманда «Вясёлыя рабяты» піянерскай дружыны імя Марата Казея, ўдзельнік рэспубліканскай квэст-гульні  #полесскиеробинзоны,  гатовая да прыгод і новых адкрыццяў. @brpo.by

Продолжить чтениеПрацуюць грамадскія аб’яднанні

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках адзінага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» вучняў 8 — 11 класаў запрасілі на дыскуссію на тэму «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі абмеркавалі, што ўяўляе сабой сучасная сістэма аховы здароўя, у чым асаблівасці асобных устаноў аховы здароўя, якая найважнейшая задача беларускай медыцыны. У фокусе абмеркавання таксама былі дасягненні сучаснай медыцыны і пытанні барацьбы з віруснымі інфекцыямі, умовы, створаныя для захавання і ўмацавання здароўя падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Я і мая сям’я

Пад такой назвай для вучняў 5 — 7 класаў у рамках адзінага дня інфармавання «ШАГ» прайшла гадзіна разважання, дзе школьнікі мелі магчымасць абмеркаваць пытанне аб ролі сям’і ў жыцці чалавека, аб сямейных каштоўнасцях, скласці правілы добрай дачкі і добрага сына.

Продолжить чтениеЯ і мая сям’я

Галоўнае — чысціня і парадак

26 кастрычніка вучні і настаўнікі школы прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце. Падчас правядзення мерапрыемства быў навядзены парадак на прышкольнай тэрыторыі і ў школьным садзе. Зладжаная праца ўсяго калектыву выклікала добры настрой і шмат станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеГалоўнае — чысціня і парадак