У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень трэці

4 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі ўдзел у гадзіне памяці «Мы памятаем і ніколі не забудзем», прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Падчас успамінаў выхавацелі нагадалі вучням аб жудасных падзеях і цяжкім лёсе савецкага народа ў гэты час.

Таксама наведвальнікі летніка з вялікім задавальненнем спаборнічалі ў спартландыі «Спорт — ты сіла», гульнёвай праграме «Водныя забавы», у інтэрактыўнай гульні «Гульня са Смяшарыкамі». З мэтай фарміравання негатыўных адносін падлеткаў да курэння і зніжэння рызыкі далучэння да гэтай шкоднай звычкі з выхаванцамі была праведзена тэматычная дыскатэка «Парады Нязнайкі аб шкодзе курэння».

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень трэці

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» выхаванцы аздараўленчага лагера былі запрошаны наведаць гадзіну пазнання і творчасці, прысвечаную Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Падчас правядзення мерапрыемства яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага Дня аховы дзяцей, даведаліся, якія дакументы рэгламентуюць абарону дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь. Дзеці пад кіраўніцтвам педагога Вашчук А. В. прыйшлі да высновы, што гэты дзень — не толькі свята, але і магчымасць задумацца аб тых дзецях, якія маюць патрэбу ў абароне і падтрымцы,  з цікавасцю абмеркавалі, наколькі актуальная для іх тэма, падзяліліся думкамі аб асабістай абароненасці ў сваіх сем’ях і краіне.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень другі

Цікава, весела і займальна праходзяць дні ў аздараўленчым лагеры. У другі дзень наведвальнікі прынялі ўдзел у спартыўна-гульнёвай праграме «Ура, канікулы!», спартыўным ералашы «Будзем сябраваць з фізкультурай і спортам». Гульню-віктарыну для выхаванцаў правяла бібліятэкар Шаняўскога СК Чэчка Н.У. У гульні «Залатая скакалка» і камандных спаборніцтвах «Спартыўны лабірынт» кожны імкнуўся паказаць лепшы вынік, але перамаглі мацнейшыя Пекун Д., Рамановіч А., Ляшчынскі А. і Крысевіч Ю.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень другі

Аперацыя «Абеліскі»

У ходзе аперацыі члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у навядзенні парадку каля помніка Ахвярам фашызму ў аг. Шані і памятных месцаў Шаняўскога сельскага савета.

 

 

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліскі»

Хто куды, а мы ў паход!

У гонар 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны вучні 7 класа разам са сваім класным кіраўніком Жырыкавай Н. І. здзейснілі паход па месцах баявой славы г. Пружаны. У горадзе ёсць шмат цікавага. Тут можна пазнаёміцца як з выдатнымі мясцінамі горада, так і добра адпачыць на беразе возера. А ўражанняў дык шмат!

Вучні 2 класа пабывалі на радзіме славутага дзеяча беларускай культуры, фалькларыста, этнографа Р. Р. Шырмы. Ад мясцовай жыхаркі Лідзіі Фёдараўны яны даведаліся аб цікавых момантах яго жыцця, пазнаёміліся з творчым шляхам знакамітага земляка. Падчас паходу школьнікі ўшанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання і проста адпачылі разам са сваім класным кіраўніком І. Р. Бяляевай.

 

Продолжить чтениеХто куды, а мы ў паход!

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень першы

У рамках рэспубліканскай акцыі «Выбор лета. ЗдОрово! ЗдорОво! Полезно! Дружно!» 2 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё аздараўленчага лагера з дзённым наведваннем «Дружба». Выхаванцы прынялі ўдзел у цікавых конкурсах, забавах, інсцэніроўках. Для іх гучалі вясёлыя музычныя нумары. Пасля мерапрыемства іх чакала дыскатэка.

 

 

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень першы

Лета, экскурсіі, паходы

Вучні 5, 6 класаў пабывалі ў вёсцы Каштанаўка, дзе наведалі палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх. Падчас наведвання яны пазнаёміліся больш падрабязна з жыццём гаспадароў маёнтка розных часоў, успомнілі аб гісторыі ўзнікнення ў парку трону, разгледзелі асобныя экземпляры рэдкіх відаў дрэваў. Па дарозе назад наведалі аграсядзібу «Цымус», дзе змаглі адпачыць пасля паходу.

Продолжить чтениеЛета, экскурсіі, паходы

Разам нам цікава

У апошні дзень мая ў школе прайшла турыстычная эстафета «Вясна — 2021». Мерапрыемства сабрала вучняў 5 — 10 класаў, дзе яны праявілі свае фізічныя здольнасці і ўменні ў арыентаванні на мясцовасці, раскладванні палаткі, працаваць у камандзе, паказалі добрыя веды па асновах аказання першай медыцынскай дапамогі. Па выніках эстафеты каманда «Дружба» заваявала першае месца, каманда «Усмешка» — другое, каманды «228» і «Жартаўнікі» падзялілі паміж сабой трэцяе месца.

Продолжить чтениеРазам нам цікава