Разам з мамай свята весялей

З 8 па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. Завяршэннем Тыдня стала конкурсная праграма, куды былі запрошаны матулі вучняў пачатковых класаў. Шмат шчырых слоў падзякі, цудоўных пажаданняў прагучала ў гонар жанчын-маці. Вучні чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі разам з матулямі, удзельнічалі ў сумесных конкурсах. Але лепшым падарункам у гэтыя дні быў цудоўны настрой.

Продолжить чтениеРазам з мамай свята весялей

Конкурсная праграма “Ля сямейнага ачага разам з мамай”

Пад такой назвай 12 кастрычніка прайшла конкурсная праграма, прысвечаная Дню маці, у якой прынялі ўдзел матулі і іх дзеці. Дух спаборніцтва ўвесь час панаваў у класе. Ноту шчырасці і дабрыні ўнесла сумеснае выкананне песні «Мама, мамачка». У канцы свята дзеці з любоўю і радасцю падарылі мамам букеты кветак, падрыхтаваныя сваімі рукамі.

Продолжить чтениеКонкурсная праграма “Ля сямейнага ачага разам з мамай”

Дзень здароўя. Дзень лёгкаатлета. Дзень маці

У суботу, 12 кастрычніка, вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.

Пасля спаборніцтваў пачаткоўцы змагаліся ў конкурснай праграме “Самая любімая, мамачка мая”. Вучні 5 — 9 класаў паказалі свае веды ў КВЗ “Мая сям’я – мая радасць”. Члены атрада “Міласэрнасць” удзельнічалі ў віншавальным калейдаскопе “Святое матуліна імя…”.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень лёгкаатлета. Дзень маці

Важны чалавек у тваім жыцці

У рамках Тыдня маці 11 кастрычніка ў школе прайшло мерапрыемства з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айца Сергія. Педагог сацыяльны Арабей А. Я. і айцец Сергій паведамілі вучням гісторыю ўзнікнення свята, вызначылі ролю жанчыны ў штодзённым подзвігу служэння сям’і, сваім блізкім. Таксама падчас мерапрыемства былі названы імёны жанчын-міраносіц, подзвіг якіх шануе Праваслаўная Царква.

Продолжить чтениеВажны чалавек у тваім жыцці

Адзіная мая…

Пад такой назвай 9 кастрычніка для вучняў пачатковых класаў была арганізавана забаўляльная праграма, прысвечаная надыходзячаму святу — Дню маці. Падчас мерапрыемства прагучала шмат цёплых слоў у гонар самых дарагіх матуль. Вучні складалі вершы, пажаданні, малявалі партрэты сваіх мам. Па завяршэнні забаўляльнай праграмы прагучала песня «Бо так не бывае на свеце…»

Продолжить чтениеАдзіная мая…

Будзь асцярожны!

9 кастрычніка ў школе адбылася сустрэча з інспектарам МНС Ліпко В.В. Інспектар і яе памочнік Ратуйка правялі з вучнямі інтэрактыўную гульню па пажарнай бяспецы «Чацвёрты лішні», абмеркавалі надзвычайныя сітуацыі, у якіх могуць аказацца дзеці, нагадалі правілы супрацьпажарнай бяспекі.

Продолжить чтениеБудзь асцярожны!

Дзень настаўніка

У суботу, 5 кастрычніка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у віншавальным вернісажы “Ад усёй душы …” Вучні 5 — 9 класаў выпусцілі газету-калаж “Імя тваё – настаўнік!” Члены БРПА ўдзельнічалі ў майстэрні добрых спраў “Старасць сагрэтая цяплом”.
Продолжить чтениеДзень настаўніка

Песняю песень у сэрцы — Радзіма

У рамках праекта «Сцежкамі роднага краю» вучні 9 — 11 класаў пабывалі на малой радзіме славутага фалькларыста Р.Р. Шырмы ў вёсцы Шакуны. Ад мясцовых жыхароў старшакласнікі даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць вядомага песняра, кампазітара, дырыжора, пабывалі каля яго хаты, наталілі смагу крынічнаю вадою.

Хвілінай маўчання вучні ўшанавалі памяць воінаў, загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.

Продолжить чтениеПесняю песень у сэрцы — Радзіма

Усе фарбы кветак – табе, мой настаўнік!

Дзень настаўніка — гэта прафесіянальнае свята. Таму ў гэты дзень усе педагогі прымаюць віншаванні ад сваіх выхаванцаў. 4 кастрычніка для віноўнікаў свята прагучала шмат добразычлівых, сардэчных слоў, былі прадстаўлены сцэнічныя хвілінкі са школьнага жыцця.

Продолжить чтениеУсе фарбы кветак – табе, мой настаўнік!

Горад над Бугам

30 верасня вучні 8, 9, 11 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 1000-годдзю г. Брэста. Гістарычны экскурс пазнаёміў старшакласнікаў з асноўнымі вехамі ў развіцці абласнога цэнтра і яго гістарычным мінулым.

Продолжить чтениеГорад над Бугам