ІІ Еўрапейскія гульні-2019

У аздараўленчым лагеры выхаванцы дружна абмяркоўвалі адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. На школьным стэндзе размешчана неабходная інфармацыя аб удзеле больш як 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах), а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.

Продолжить чтениеІІ Еўрапейскія гульні-2019

Узоры вокладак дзённікаў навучэнцаў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2019/2020 навучальнага года

Міністэрства адукацыі інфармуе, што ў 2019/2020 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапушчаны дзённікі навучэнцаў, выпушчаныя паліграфічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі ў 2017, 2018, 2019 гадах.

Продолжить чтениеУзоры вокладак дзённікаў навучэнцаў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2019/2020 навучальнага года

Пажаданні сябрам

Заканчваецца змена аздараўленчага лагера. Вучні раз’едуцца на летні адпачынак да бабуль і дзядуль. Сваім сябрам яны пажадалі шмат прыемнага, стварыўшы калектыўны калаж пажаданняў «Дружба».

Продолжить чтениеПажаданні сябрам

Умелыя рукі не ведаюць суму

Днямі выхаванцаў запрасілі на майстар-клас па вырабу падзелак у тэхніцы «тарцаванне». Мерапрыемства правяла мясцовая майстрыха Кабрынец Т.Ф.

Продолжить чтениеУмелыя рукі не ведаюць суму

Дзень дзяўчынак і хлопчыкаў

Наведвальнікі лагера «Дружба» прынялі ўдзел у конкурсных праграмах «Узыходзячая зорка» і «А ну, дзяўчынкі і рыцары хлопчыкі!» Пасля правядзення разнастайных конкурсаў былі выбраны міс (Міранюк А.) і містар лагера (Хоміч А.).

Продолжить чтениеДзень дзяўчынак і хлопчыкаў

Дзень памяці

Выхаванцы летніка «Дружба» наведалі памятныя мясціны Пружаншчыны. Падчас наведвання яны ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё дзеля міру на роднай зямлі, хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеДзень памяці

МНС нагадвае

Днямі з выхаванцамі аздараўленчага лагера праведзены вучэбна-трэніровачныя заняткі па пажарнай бяспецы, якія былі арганізаваны работнікамі Пружанскага РАНС. Змястоўная гутарка перарасла ў зацікаўлены дыялог інспектара РАНС Ліпко В.В. з вучнямі па праблеме пажарнай бяспекі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікала тэхніка: сучасная пажарная машына і разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.
Продолжить чтениеМНС нагадвае

Дзень алімпійца

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры прайшлі Малыя алімпійскія гульні. Падчас правядзення мерапрыемства выхаванцы даведаліся шмат цікавага і карыснага ў галіне спорту і асноў здароўя, змагаліся ў спрытнасці, сіле, развівалі  хуткасць і ўвагу.
Продолжить чтениеДзень алімпійца

Працаўладкаванне ў летні перыяд

На працягу летняга перыяду 2019 года ў Пружанскім раёне арганізуецца работа студэнцкіх атрадаў, у склад якіх могуць уваходзіць непаўналетнія ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне 93714 (Бабігорац А. М.).

Продолжить чтениеПрацаўладкаванне ў летні перыяд

Дзень экалогіі

З правіламі паводзін і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама з жыхарамі зялёнага царства пазнаёміліся ўдзельнікі літаратурнай забавы, гульні «Экалагічны калейдаскоп» і падарожжа ў «Краіну цара Берандзея».  Гутарку аб небяспечнасці ўкусаў кляшчоў і іх наступствах з наведвальнікамі лагера правяла фельчар Шаняўскога ФАПа Рыбачок Я.Р.

Продолжить чтениеДзень экалогіі