Прызнанне роднаму куточку

Днямі вучні школы мелі цудоўную магчымасць сустрэцца са сваёй зямлячкай і таленавітым чалавекам Таісіяй Дзмітрыеўнай Худавец (Петруковіч). На сустрэчу Таісія Дзмітрыеўна прыехала ажно з Бабруйска, прадставіўшы на малой радзіме свой паэтычны зборнік «Прызнанне».

Вершы і песні на словы Таісіі Худавец не пакінулі раўнадушнымі ўсіх, хто сабраўся на вечарыне, бо ў іх само жыццё з радасцямі, расчараваннямі, знаходкамі і здабыткамі, асаблівым тонкім гумарам. Разам са сваімі школьнымі сябрамі Таісія Дзмітрыеўна наведала з вялікім задавальненнем родную школу.

Сустрэча была прасякнута светлымі, прыемнымі эмоцыямі.

Продолжить чтениеПрызнанне роднаму куточку

Асцярожны будзь заўсёды

У падарожжа ў краіну бяспекі адправіліся выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба». Яны прынялі ўдзел у гульнёвым занятку «Каб не здарылася бяда», праявілі свае здольнасці ў ведах правілаў бяспекі ў лесе, спаборнічалі ў рухомых гульнях на лепшага знаўцу правіл бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях.

 

Продолжить чтениеАсцярожны будзь заўсёды

Навечна ў памяці

Вучні 5 класа разам са сваім класным кіраўніком Жырыкавай Н. І. здзейснілі паход па месцах воінскай славы г. Пружаны. Яны наведалі сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў, сквер воінскай славы каля цэнтральнага паштовага аддзялення. Шматлікія экспанаты з рэальных воінскіх часцей, тэхніка, якая была ў баях, вельмі моцна ўразілі пяцікласнікаў. Таксама вучні наведалі алею славы, дзе пазнаёміліся з прозвішчамі герояў, якія ўнеслі значны ўклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтениеНавечна ў памяці

Цікава і карысна

Цікавай і захапляльнай была экскурсія для выхаванцаў аздараўленчага лагера па сацыяльных аб’ектах аграгарадка. Вучні наведалі магазіны «Вясна» і «Верасок», комплексны прыёмны пункт, паштовае аддзяленне сувязі. Таксама дзеці пазнаёміліся з Дошкай Гонару аграгарадка, наведаўшы адміністрацыйны будынак ААТ «Шані-аграпрадукт».

Продолжить чтениеЦікава і карысна

Ганаруся табой, мой аграгарадок!

5 чэрвеня мерапрыемствы ў аздараўленчым лагеры «Дружба» былі прысвечаны Году малой радзімы. Падчас конкурсу малюнкаў вучні адлюстроўвалі мясціны свайго роднага куточка. У пазнавальнай гадзіне паказалі добрыя веды аб гісторыі малой радзімы. Падчас гадзіны творчасці дзеці стваралі аддзенне будучыні.

Продолжить чтениеГанаруся табой, мой аграгарадок!

Адпачынак з карысцю

Вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком Вашчук А. В. здзейснілі паход у вёску Наскі. Гульні на свежым паветры, песні пад акорды гітары, наведванне памятных месцаў стварылі цудоўны настрой. Вялікую дапамогу ў арганізацыі паходу аказаў настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы іярэй Сергій.

Продолжить чтениеАдпачынак з карысцю

У летніку «Дружба» жывём дружна

Адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены ў прышкольным летніку «Дружба», які на працягу 18 дзён будуць наведваць 27 хлопчыкаў і дзяўчынак. Педагогі паклапаціліся, каб у лагеры былі створаны спрыяльныя ўмовы для цікавага баўлення часу.

Продолжить чтениеУ летніку «Дружба» жывём дружна

Знакамітыя людзі малой радзімы

Вучні 6 класа пабывалі на радзіме славутага фалькларыста Р. Р. Шырмы. Ад мясцовай жыхаркі Бартасевіч Лідзіі Фёдараўны дзеці даведаліся шмат цікавага пра жыццё вядомага песняра, пабывалі каля хаты, у якой жыў Р. Шырма.

Продолжить чтениеЗнакамітыя людзі малой радзімы