Нашы на свяце ў сельскім клубе

              31  снежня  вучні і педагогі школы сталі ўдзельнікамі святочнай навагодняй праграмы ў сельскім клубе.

             Казачныя героі ў выкананні Н. Радзіончык, І. Бяляевай, вядучая М. Вашчук парадавалі шматлікіх  гасцей свята.  Песні ў выкананні юных спевакоў  успрымаліся на «ўра».

  

Продолжить чтениеНашы на свяце ў сельскім клубе

Віншуем са святам!

Дарагія вучні, настаўнікі, паважаныя бацькі і госці нашага сайта!

           

       Апошнія дні года заўсёды напоўнены светлымі надзеямі і чаканнямі. Няхай жа Новы год ажыццявіць вашы запаветныя мары, прынясе толькі радасныя і шчаслівыя дні. Няхай удача і поспех заўсёды будуць вашымі спадарожнікамі. Моцнага вам здароўя, душэўнага спакою, дабрабыту, светлага і радаснага свята.

Продолжить чтениеВіншуем са святам!

Сустракаем Новы год

            Вясёлым і захапляльным быў ранішнік «Чароўны Новы год». Малодшыя школьнікі сустрэліся не толькі з Дзедам Марозам і Снягуркай, але і з Ноччу, Месяцам, Ветрам, Снегавіком і іншымі казачнымі героямі. Танцы, гульні, карагоды… Для суму не было месца.


           Навагодні вечар, падрыхтаваны ўдзельнікамі драматычнага гуртка, стаў сапраўдным святам для старшакласнікаў. Яркія інтэрмедыі, розыгрышы, конкурсы захапілі ўсіх. Свята стварылі самі.





Продолжить чтениеСустракаем Новы год

Конкурс маладых педагогаў

                Днямі завяршыўся школьны конкурс «Малады настаўнік», у якім прынялі ўдзел 4 маладыя педагогі школы.


             Пераможцай конкурсу стала настаўніца фізічнай культуры Капіца Ірына Cяргееўна.

                                                      Віншуем з перамогай !!!

 

Продолжить чтениеКонкурс маладых педагогаў

Падведзены вынікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

             Завяршыўся другі этап  рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 10 вучняў школы.

     

 

 

 

 

           Вучаніца 11 класа  Радзіончык Наталля заваявала Дыплом 1 ступені па грамадазнаўстве (настаўнік С. А. Якімавец) і Дыплом 2 ступені па беларускай мове (настаўнік А. М. Ярмашэвіч).

 

 

 

 

 

 

        Дыпломам 3 ступені ўзнагароджана вучаніца 10 класа Макарук Ганна, якая ўдала выступіла на алімпіядзе па абслугоўваючай працы (настаўнік  В. С. Ханіла).

Віншуем!!!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Экскурсіі

           20 кастрычніка група вучняў школы наведала Мірскі і Нясвіжскі замкі.  Архітэктурныя комплексы ўразілі школьнікаў сваёй веліччу і прыгажосцю, а   праведзеныя экскурсіі былі надзвычай цікавымі і пазнавальнымі.  Перапоўненыя эмоцыямі, вучні вярнуліся ў школу.   Сваімі ўражаннямі яны дзяліліся з астатнімі вучнямі.  Па просьбе навучэнцаў арганізуецца яшчэ адна экскурсія ў Мір і Несвіж, якая будзе праведзена сумесна з вучнямі  Шчарчоўскай СШ. Дата правядзення экскурсіі — 03.11.2012 г. Ад’езд ад будынка школы ў 06.30.

Мірскі замак

Продолжить чтениеЭкскурсіі

Акцыя «Збяры макулатуру — зберажы дрэва»

        Завяршыўся восеньскі этап акцыі па збору макулатуры, які праходзіў пад дэвізам «Збяры макулатуру — зберажы дрэва». У акцыі прынялі ўдзел вучні ўсіх класаў.  Вучнямі школы было сабрана 600  кг другаснай сыравіны. Асабліва вызначыліся ў акцыі вучні 7 класа, якія сабралі 11, 9 кг  з разліку на аднаго вучня.

       Усяго  ў 2012 годзе вучнямі школы сабрана 1720 кг макулатуры, а гэта значыць, што кожны вучань  сабраў у сярэднім 17, 7кг. Так трымаць!

Продолжить чтениеАкцыя «Збяры макулатуру — зберажы дрэва»

Конкурс детского рисунка

           С целью активизации инициативы детей и учащейся молодежи учреждений образования района по пропаганде безопасности труда и развитию художественного творчества проводился районный конкурс детского рисунка «Моё будущее – безопасность труда моих родителей».
           Для участия в конкурсе была представлена 51 работа из 23 учреждений образования района.
          Все работы соответствовали теме конкурса. Жюри отметило оригинальность исполнения, выразительность и качество рисунков Белолесоцкого УПК детский сад-БШ, Загорского УПК детский сад-БШ, Линовской СШ, Порослянской СШ, Шеневской СШ имени Миколы Засима, Щерчовского УПК детский сад-СШ, Ружанской СШ, ЦТДМ г.Пружаны, одной работы СШ №1 г.Пружаны.
           На основании решении жюри победителями районного конкурса детского рисунка «Моё будущее – безопасность труда моих родителей» стали следующие обучающиеся: Зюркалова Данилу, Омельянчука Алексея, Мордань Маргариту (Порослянская СШ), Янушкевича Юрия, Гук Алину, Киселеву Кристину (Линовская СШ), Яцук Татьяну (Щерчовский УПК детский сад-СШ), Юревича Андрея (Загорский УПК детский сад-БШ), Бову Екатерину (Шеневская СШ имени Миколы Засима), Вишневецкого Арсения, Сеня Серафима (Ружанская СШ), Дыбо Кристину (ЦТДМ г.Пружаны), Лысюк Диану, Шумскую Юлию (Белолесоцкий УПК детский сад-БШ), Гусака Илью (СШ №1 г.Пружаны).

           Победители награждены Грамотами отдела образования Пружанского райисполкома. Их работы направлены для участия в областном конкурсе детского рисунка «Моё будущее – безопасность труда моих родителей».

Продолжить чтениеКонкурс детского рисунка