Цікавімся гісторыяй сваёй Радзімы
Вучні 4 класа наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў вёсцы Засімавічы, якая з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XІX стагоддзя. Яны з цікавасцю слухалі гісторыю ўзнікнення храма і задавалі шмат пытанняў.
Вучні 4 класа наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў вёсцы Засімавічы, якая з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XІX стагоддзя. Яны з цікавасцю слухалі гісторыю ўзнікнення храма і задавалі шмат пытанняў.
На пачатку лета школа переўтварылася ў сапраўдны алімпійскі гарадок. На агульнашкольнай лінейцы былі вынесены Алімпійскі агонь і сцяг. Вучні дэманстравалі свае спартыўныя эмблемы, гучалі дэвізы, крычалкі. Пасля лінейкі ўсе рушылі на стадыён. Там іх чакалі інструктары з ліку настаўнікаў і старэйшых вучняў. Спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, кіданні мяча і гранаты, скачках у даўжыню і вышыню. Пераможцаў было шмат, і ўсе яны былі адзначаны граматамі на выніковай лінейцы.
У рамках тыдня энергазберажэння ва ўстанове прайшлі гадзіна энергазберажэння «Чалавек на планеце Зямля», пазнавальная гадзіна «Вялікая эканомія пачынаецца з малога», выступленне агітбрыгады «Светлячок», круглы стол «Эканоміі энергіі трэба вучыцца», акцыя «Чыстае возера». Усе мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню беражлівых адносін да энергарэсурсаў.
Вучні 7 класа здейснілі паход па маршруце «Шані — Вяжное — Шчарбы — Шані». У вёсцы Вяжное яны наведалі жаночы манастыр, царкву і святую крыніцу. У вёсцы Шчарбы вучні адпачылі ў аграсядзібе «Route P98».
30 мая для навучэнцаў школы празвінеў апошні званок, які абвясціў аб заканчэнні навучальнага года.
Апошняя лінейка школьнага года заўсёды асаблівая, бо асаблівыя пачуцці, якія перапаўняюць і вучняў, і настаўнікаў, і бацькоў.
Лепшым вучням ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.
Увага!
У рубрыцы «Экзамены» апублікавана інфармацыя:
24 мая адбылася сустрэча з інспектарам ДАІ Чабатаром Д. Ю., які яшчэ раз нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.
18 мая ў г. Пружаны прайшоў VII адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод». Вучні нашай школы прадставілі на выставе «Горад майстроў» вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў тэхніцы «Абрэзкавае шыццё».
У намінацыі «Бабуліна кухня» былі прадстаўлены традыцыйныя народныя стравы і зборнікі рэцэптаў іх прыгатавання.
Вучні школі мелі магчымасць убачыць вырабы традыцыйных рамёстваў розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, паглядзець выступленні дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці Беларусі, Расіі, Польшчы, Сербіі.
Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі вялікае задавальненне ад свята.
17 мая для вучняў 6 — 10 класаў была праведзена гадзіна перасцярогі «СНІД — не віна, а бяда!» Вучні ўспомнілі пра шляхі перадачы і меры прафілактыкі захворвання, а таксама пра сусветна вядомых зорак кіно і эстрады, якія загінулі ад СНІДУ.