Быць чалавекам на Зямлі
Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву школы ў рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі тэрыторыю ўздоўж дарогі па вуліцы Палявой, смецце на пустцы з боку ад вуліцы Школьнай, дзве аўтамабільныя стаянкі. Таксама пабелены дрэвы ў скверы і садзе, высечана маладая порасль уздоўж спартыўнай пляцоўкі. Знайшлася яшчэ работа і на школьным двары.
Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне.
Ідзе падрыхтоўка
Вучні школы актыўна рыхтуюцца да раённага конкурсу юных інспектараў дарожнага руху.
Жадаем поспехаў!
Дзень здароўя. Дзень лёгкаатлета
У суботу, 13 красавіка, вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Пачаткоўцы таксама спаборнічалі ў спартландыі “Рыбы. Птушкі. Звяры”. Вучні 5 — 7 класаў паказалі свой узровень ведаў у КВЗ “Дэвіз жыцця – “Здароўе!” Старшакласнікі выпусцілі лістоўкі на тэму “Ведай і выконвай правілы здароўя”.
Пашыраем кругагляд, развіваем інтарэс
З 8 па 13 красавіка ў школе прайшоў тыдзень нямецкай мовы. Школьнікі змаглі паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах, КТС і іншых цікавых мерапрыемствах.
Аднак найбольшую цікавасць вучняў выклікалі гульня «Хто хоча стаць міліянерам?», конкурсная праграма па краіназнаўстве, у якой прынялі ўдзел старшакласнікі.
Перамозе прысвячаем
Вучні 10 класа прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Вялікай Перамозе — 75!» У зоне адпачынку каля возера аг. Шані яны высадзілі маладыя клёнікі.
Месячнік працягваецца
Падведзены вынікі
Вучымся гуляючы
Дзень фізкультуры і спорту
У суботу, 6 красавіка, усе вучні школы ўдзельнічалі ў фізкультурна-спартыўным свяце “Спорт любіць – здаровым быць”. Затым пачаткоўцаў чакала гадзіна спартыўнай гульні “На свежым паветры карысны хадзьба, бег, рух, гульня!” і фізкультурна-спартыўнае свята “Вясна + Спорт = Здароўе». Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў вясёлых стартах “Вышэй, хутчэй, мацней!” Члены БРСМ прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку “Прынцыпы ЗЛЖ”.