Аперацыя «Абеліскі»
У чацвер, 4 красавіка, вучні школы прынялі актыўны ўдзел у аперацыі «Абеліскі». Былі прыведзены ў належны стан помнікі ў аг. Шані, в. Козі Брод, в. Шакуны.
У чацвер, 4 красавіка, вучні школы прынялі актыўны ўдзел у аперацыі «Абеліскі». Былі прыведзены ў належны стан помнікі ў аг. Шані, в. Козі Брод, в. Шакуны.
2 красавіка ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
У суботу, 30 сакавіка, пачаткоўцы пабывалі на экскурсіі-знаёмстве “У гасцях у кніг”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў конкурснай праграме “З любоўю да роднага слова”. Старшакласнікі акунуліся ў паэзію, наведаўшы літаратурную гадзіну “Пусть стихи вам, люди, улыбнутся».
У пятніцу, 29 сакавіка, вучні 8 — 10 класаў пабывалі на страусіным ранча. «Мир страусов» парадаваў вучняў сустрэчай з экзатычнымі жывёламі паўднёвых краін. Старшакласнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з умовамі жыцця гэтых жывёл і правіламі іх догляду.
28 сакавіка вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне-гульні “Ведай свой край”, прысвечанай году малой радзімы. Падчас правядзення віктарыны малодшыя школьнікі паказалі добрыя веды аб жывёльным і раслінным свеце роднага краю. Вынікам гульні стаў цудоўны настрой.
У рамках тыдня фінансавай граматнасці вучні пачатковай школы наведалі Цэнтр банкаўскіх паслуг № 122 філіяла № 113 г. Пружаны.
Каб засвойваць правілы безнаяўнага разліку дзецям не было сумна, для іх падрыхтавалі лёгкія і цікавыя формы падачы інфармацыі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, у якіх краінах упершыню з’явіліся плацежныя карткі, дзе яны найбольш актыўна выкарыстоўваюцца, якія дзяржавы маюць свае нацыянальныя плацежныя сістэмы. Гэта сустрэча была не проста цікавай, але і вельмі карыснай, паколькі дазволіла многім павысіць сваю фінансавую культуру, даведацца шмат новага пра магчымасці выкарыстання картачных прадуктаў, новых сэрвісаў.
27 сакавіка вучні 1 — 4 класаў наведалі Палацавы комплекс у Ружанах, які з’яўляецца адным з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем, належаў магутнай дынастыі Сапегаў. Падчас экскурсіі пачаткоўцы пазнаёміліся з мінулым рэзідэнцыі, экспазіцыяй фрагментаў інтэр’ераў Палаца Сапегаў тых часоў і аўтэнтычнымі прадметамі. Таксама вучні пабывалі ў адной з залаў дынастыі Сапегаў, дзе праходзяць выставы беларускіх мастакоў.
У рамках тыдня фінансавай граматнасці, які праходзіць у школе з 25 па 31 сакавіка, вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў гадзіне асветы “Фінансавая граматнасць: вучыся распараджацца грашыма разумна”. Вучні 5 — 7 класаў праявілі свае веды ў эканамічным эрудыцыёне “Мае фінансы”. Старшакласнікі былі запрошаны на гадзіну фінансавай граматнасці «Банкаўская картка: плюсы і мінусы». Падчас мерапрыемстваў вучні пазнаёміліся з відамі банкаўскіх плацёжных картак, спосабамі безнаяўнага разліку за тавары і паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дысконтнымі карткамі, якія дапамагаюць з’эканоміць грашовыя сродкі.
Час Земли – это международная акция, в ходе которой Всемирный фонд дикой природы призывает выключить свет и бытовые электроприборы на один час в знак неравнодушия к будущему планеты. В это же время гаснет подсветка самых известных зданий и памятников мира.
Цель Часа Земли не в том, чтобы сэкономить электричество. Данная акция – это символ бережного отношения к природе. Из года в год это мероприятие позволяет привлечь внимание к необходимости ответственного отношения к природе.