Выбіраем прафесію
З 11 па 16 сакавіка ў школе праходзіць тыдзень прафарыентацыі. У рамках тыдня вучні знаёмяцца з прафесіямі, запатрабаванымі на сучасным рынку працы.
З 11 па 16 сакавіка ў школе праходзіць тыдзень прафарыентацыі. У рамках тыдня вучні знаёмяцца з прафесіямі, запатрабаванымі на сучасным рынку працы.
11 сакавіка вучні 9 класа сустрэліся з прадстаўнікамі УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”. Падчас гутаркі старшакласнікі даведаліся аб спецыяльнасцях, якія можна набыць у ліцэі, а таксама аб умовах прыёму і навучання ва ўстанове адукацыі.
У суботу, 9 сакавіка, зноў усіх паклікаў дзень здароўя. Спачатку вучні школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па скачках. Далей пачаткоўцы пераадольвалі паласу перашкод “Са спортам дружыць – здаровым быць!” Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў трэнінгу “Здароўе ці шкодныя звычкі?” Дзень закончыўся гульнёвай праграмай для старшакласнікаў “Гульні Добрай Волі ў нашай школе”. Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны граматамі.
Святочны настрой панаваў у школе 7 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, сястрычак, сябровак вучні падрыхтавалі віншавальную паштоўку. У выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка і гуртка «Звонкія галасы» гучалі песні, вершы, цудоўныя мелодыі.
У суботу, 2 сакавіка, у г. Пружаны прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. Гонар школы з годнасцю адстаяла вучаніца 5 класа Курыльчук Аліна. Дзякуючы сваім намаганням, яна стала пераможцай спаборніцтваў і была ўзнагароджана граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.
1 сакавіка ўсёй школай праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак пажару. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок, адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.
23 лютага вучаніцы 10 класа Дзянісік Настасся і Германовіч Аліна разам са сваім кіраўніком Ханіла В. С. прынялі ўдзел у VII раённым этапе адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.
У намінацыі «Традыцыйныя стравы Берасцейшчыны» было прадстаўлена 9 страў нашай мясцовасці.
У намінацыі «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» шырока прадстаўлены вырабы абрэзкавага шыцця: кампазіцыя «Калыска» з дзіцячай пасцельнай бялізнай, падушкі, кухонныя прылады (сурвэткі, рукавічкі, мяшэчкі, чахлы на стульчыкі), тэкстыльнае пано, дыванкі і, у вялікім асартыменце, дзіцячыя цацкі.
Па выніках конкурсу вучаніцы ўзнагароджаны Дыпломамі І ступені ў абедзвюх намінацыях і прымуць удзел у занальным аглядзе VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” у г. Брэсце 30 сакавіка 2019 года.
Віншуем!
У суботу, 23 лютага, пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўна-забаўляльнай праграме “Ура! Ура! Ваенная гульня” і турніры знаўцаў «Родная мова — матчына мова, ззяе вясёлкаю кожнае слова». Вучні 5 — 7 класаў наведалі літаратурную вечарыну “Дала мне маці мову гэту”. Старшакласнікі змагаліся ў конкурснай праграме “Мараць юнакі салдатамі стаць”.