Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

У рамках акцыі 30 студзеня для вучняў 5-7 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Збяру Беларусь у сваім сэрцы”. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і адказвалі на пытанні па гісторыі, экалогіі, культуры, літаратуры.
Продолжить чтениеЖыву ў Беларусі і тым ганаруся

Выставы ў школе

У бібліятэцы школы аформлена адкрытая паліца “Зямля нам дадзеная лёсам”, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. На ёй сабраны матэрыялы, якія распавядаюць пра гістарычныя падзеі тых часоў.
Продолжить чтениеВыставы ў школе

Дзень юных інтэлектуалаў

26 студзеня вучні 5-7 класаў былі запрошаны на інтэлектуальную гульню “Алё, мы шукаем эрудытаў”. У ходзе правядзення розных конкурсаў вучні паказалі добрыя веды, праявілі кемлівасць і знаходлівасць. Пераможцай стала вучаніца 5 класа Курыльчук Аліна.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. У выніку напружанай барацьбы перамагла каманда Палешука А., другое месца заняла каманда Германовіч Аліны.
Вучні пачатковых класаў разам з казачнымі героямі здзейснілі падарожжа па краіне займальнай граматыкі. На кожнай станцыі іх чакалі розныя заданні: прыказкі, крыжаванкі, рэбусы.
Продолжить чтениеДзень юных інтэлектуалаў

Прававая субота

У суботу, 19 студзеня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у практычным занятку “Краіна парадку”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў прававой гульні “Наш выбар – наша будучае!” Старшакласнікі паказалі веды ў гульні “Прававы эрудыт”. Члены атрада «Міласэрнасць» аказалі дапамогу састарэлым, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.

Продолжить чтениеПрававая субота

Дзень здароўя. Дзень лыжніка

У суботу, 12 студзеня, з самага ранку вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у выпуску газеты “Спорт – гэта здароўе”, а сярод вучняў 5 – 9 класаў прайшлі лыжныя спаборніцтвы “Лыжня кліча!” Таксама пачаткоўцы змагаліся за перамогу ў хадзьбе на лыжах “У здаровым целе – здаровы дух”, вучні 5 — 7 класаў праяўлялі свае таленты ў гадзіне творчасці “Снежныя скульптуры”, старшакласнікі паказалі ўменні ў дакладным пападанні ў цэль ў гульні “Снежны снайпер”.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень лыжніка

Светлае свята — Божае Нараджэнне

10 студзеня вучні пачатковых класаў сустрэліся з настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы айцом Сергіем. У ходзе сустрэчы пачаткоўцы даведаліся шмат цікавага пра гісторыю і традыцыі праваслаўнага Раства — аднаго з галоўных праваслаўных свят. Айцец Сергій адзначыў, што Раство Хрыстова святкуецца праваслаўным светам 11 дзён, што гэты перыяд атрымаў у народзе назву Святкі, а ў беларускай версіі — Каляды. 

Продолжить чтениеСветлае свята — Божае Нараджэнне

Адпачываем

З мэтай пашырэння ведаў навучэнцаў аб прафесіях і прыцягвання дзяцей да актыўнага адпачынку і занятку спортам 3 студзеня з вучнямі 8-10 класаў была праведзена экскурсія ў г. Пружаны. Падчас экскурсіі былі наведаны ОАО Пружанскі льнозавод, Лядовы палац і Водны палац.
Продолжить чтениеАдпачываем

Свет вакол нас

28 снежня вучняў 5 — 7 класаў запрасілі прыняць удзел у віктарыне «Жывая прырода», дзе яны змаглі праявіць свае здольнасці і паказаць веды аб аб’ектах жывой прыроды роднага куточка. Пераможцай у віктарыне стала Бойдзіч Валерыя, вучаніца 6 класа.

Продолжить чтениеСвет вакол нас

Вайна на заходнім напрамку

У пятніцу, 28 снежня, вучняў 8 — 10 класаў запрасілі на кіналекторый, які быў прысвечаны падзеям на Заходнім фронце 1941 — 1945 гг. Старшакласнікі праглядзелі фільм і абмеркавалі асноўныя бітвы гэтага перыяду і прааналізавалі ўклад саюзнікаў у перамогу над фашызмам.

 

Продолжить чтениеВайна на заходнім напрамку

Паданні і міфы Косаўскага замка

28 снежня вучні 4 — 6 класаў наведалі музей-сядзібу вядомага беларускага рэвалюцыянера Тадэвуша Касцюшкі і Косаўскі замак. Яны даведаліся, як жыў і правёў дзяцінства нацыянальны герой 5 краін свету, а таксама аб 7 паданнях Палаца Пуслоўскіх.

Продолжить чтениеПаданні і міфы Косаўскага замка