Сцежкамі роднага краю
6 лістапада вучні 7 класа здзейснілі экскурсію па памятных месцах горада Пружаны і даведаліся шмат новага пра падзеі, якія адбываліся ў горадзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама яны наведалі ЗАТ «Белснабпадшыпнік» і пазнаёміліся з асартыментам яго прадукцыі.
Чысціня і парадак
Мая маленькая радзіма
У суботу, 3 лістапада, вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Любімы вугалок — мой аграгарадок». Яны даведаліся шмат цікавага і карыснага пра сваю малую радзіму, яе гісторыю і сучаснасць.
Экскурс у гісторыю
Падарожжы па малой радзіме
На канікулах вучні 5-7 класаў наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў вёсцы Засімавічы, якая з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XІX стагоддзя. Вучні з цікавасцю слухалі настаяцеля царквы айца Сергія пра гісторыю храма і задавалі шмат пытанняў.
Пружанскі РАНС запрашае
З мэтай азнаямлення з асаблівасцямі работы супрацоўнікаў РАНС і фарміравання бяспечных паводзін вучняў 31 кастрычніка для пачаткоўцаў арганізавана экскурсія ў Пружанскі РАНС. Падчас экскурсіі старшы інспектар МНС Ліпко В.В. пагутарыла з дзецьмі аб правілах паводзін у экстрэмальных сітуацыях, пазнаёміла разам са сваімі калегамі з усталяваннем і работай пажарнай тэхнікі, дзе асаблівую цікавасць дзяцей выклікалі разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.
Актыў бібліятэкі прапануе…
Грыбныя канікулы
Сувязь пакаленняў
29 кастрычніка ўсе работнікі школы прынялі ўдзел у працоўным дэсанце, прысвечаным 100-годдзю з дня ўтварэння УЛКСМ.