Дзень маці

Завяршыўся тыдзень маці ўдзелам вучняў у рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам». Члены атрада “Міласэрнасць” павіншавалі са святам шматдзетных мам і матулю, якая ўзяла пад апеку дзвюх дзяўчынак.

Продолжить чтениеДзень маці

Галоўны чалавек у тваім жыцці

Згодна з Планам супрацоўніцтва з Свята-Мікалаеўскай царквой в. Засімавічы ў школе ў рамках тыдня маці адбылася сустрэча з настаяцелем айцом Сергіем. Вучні 6 – 8 класаў з цікавасцю слухалі аповед пра свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якое супадае з Днём маці, і пра тое, як патрэбна адносіцца да самага блізкага чалавека ў свеце. У канцы сустрэчы вучні мелі магчымасць задаць пытанні айцу Сергію.
Продолжить чтениеГалоўны чалавек у тваім жыцці

Пад матуліным крылом

З 8 кастрычніка ў школе праходзіць тыдзень маці. Падчас правядзення тыдня пачаткоўцы і вучні 5 — 7 класаў удзельнічаюць у гульнёвых і святочных праграмах, конкурсах малюнкаў, наладжваюць творчыя майстэрні па вырабу віншаванняў для любых матуль. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у гадзіне зносін «Самая цудоўная з жанчын», «Я — будучае маёй сям’і», літаратурнай гадзіне «Я слаўлю мамы светлае імя», конкурсе-выставе фотаздымкаў «Мая маці лепшая ў свеце».

Продолжить чтениеПад матуліным крылом

Дзень паходаў і экскурсій

У суботу, 6 кастрычніка, вучні пачатковых класаў адправіліся ў лес. Яны наведалі масіў каля вёскі Шані. Гульні на свежым паветры, назіранні за птушкамі і зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам восені, стварылі цудоўны настрой.
Продолжить чтениеДзень паходаў і экскурсій

Настаўнік — гэта гучыць годна

У пятніцу, 5 кастрычніка, прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Падрыхтавалі яе настаўнікі і вучні разам з работнікамі сельскага клуба. Шмат слоў падзякі прагучала ў адрас настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы.

Продолжить чтениеНастаўнік — гэта гучыць годна

Сустрэчы ў школе

У пятніцу, 5 кастрычніка, старшакласнікі сустрэліся з выпускніком нашай школы Гардейчуком Глебам, які падзяліўся сваімі ўражаннямі аб армейскай службе ў г. Слоніме.
Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Самае лепшае месца ў свеце

Пад такой назвай у 7 класе прайшоў збор піянерскага атрада, прысвечаны Году малой радзімы. Парфенюк Ганна пазнаёміла аднакласнікаў з прэзентацыяй “Утульны вугалок — мой аграгарадок”, якую падрыхтавалі разам з класным кіраўніком Граб В. М.
Продолжить чтениеСамае лепшае месца ў свеце

У гасцях у прыроды

Класная гадзіна, праведзеная ў форме гульні, дапамагла пяцікласнікам апынуцца ў незвычайных куточках дзівоснай прыроды роднага краю. Вядучая Курыльчук Аліна патрабавала ад вучняў поўных і цікавых адказаў на пастаўленыя пытанні гульні.
Продолжить чтениеУ гасцях у прыроды