ВЫПУСК — 2018

Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены.

6 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 9 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.

У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

Продолжить чтениеВЫПУСК — 2018

Дзень алімпійца ў лагеры

Продолжить чтениеДзень алімпійца ў лагеры

2018 — Год малой радзімы

1 чэрвеня вучні школы разам з настаўнікам гісторыі Хільковічам І. М. здзейснілі паход, дзе яны пазнаёміліся  з цудоўнымі краявідамі і славутасцямі роднага краю.

Продолжить чтение2018 — Год малой радзімы

У летніку «Дружба» жывём дружна

Продолжить чтениеУ летніку «Дружба» жывём дружна

Лета, паходы, экскурсіі

31 мая вучні 3 класа пабывалі на радзіме беларускага фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча Р.Р. Шырмы. Яны пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага земляка, даведаліся аб цікавых момантах яго жыцця ад мясцовых жыхароў, ушанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання  і проста адпачылі разам са сваім класным кіраўніком І. Р. Бяляевай.

Продолжить чтениеЛета, паходы, экскурсіі

Празвінеў апошні званок

30 мая ў школе празвінеў апошні званок — сімвал заканчэння выдатнай школьнай пары для выпускнікоў 11 класа. У гэтым годзе школа выпускае 6 вучняў. Урачыстае віншаванне намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама С. М. Ханавец, старшыні Шаняўскога сельскага савета С. І. Лапукі, інспектара па кадрах Н.У. Касьян, дырэктара А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных. І, вядома ж, словы-пажаданні першакласнікаў, якія з зайдрасцю глядзелі на выпускнікоў.

Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок

Сцежкамі роднага краю

Вучні 6 класа пад кіраўніцтвам Граб В.М. здзейснілі паход па сцежках творчасці народнага майстра Беларусі Тарасюка М.В. у вёску Стойлы. Яны скарысталіся выдатнай магчымасцю сфатаграфавацца ў цудоўных і памятных мясцінах і канешне адпачыць. Паход атрымаўся насычаным і не пакінуў нікога раўнадушным.

Продолжить чтениеСцежкамі роднага краю

Пераходзім у пяты клас

Свята заканчэння пачатковай школы — першы крок на новую прыступку школьнага жыцця. Гэта свята адначасова і радаснае, і крыху сумнае.

26 мая вучні 4 класа развіталіся з пачатковай школай і сваёй настаўніцай. Наперадзе вучняў чакаюць новыя настаўнікі, новыя прадметы.

Продолжить чтениеПераходзім у пяты клас