Падарожжы па родным краі
1 лістапада вучні 5 — 7 класаў пабывалі ля памятных месцаў горада, успомнілі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны ля помніка спаленым вёскам і помніка С. М. Гудзімаву, наведалі РАУС г. Пружаны.
1 лістапада вучні 5 — 7 класаў пабывалі ля памятных месцаў горада, успомнілі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны ля помніка спаленым вёскам і помніка С. М. Гудзімаву, наведалі РАУС г. Пружаны.
Пад такой назвай 1 лістапада для пачаткоўцаў прайшоў урок бяспекі, дзе вучні ўспомнілі правілы паводзін у лесе, на вадаёме, правілы бяспекі падчас узнікнення пажара, здзейснілі падарожжа па цікавых старонках часопіса «Юны выратавальнік».
31 кастрычніка ўвесь калектыў школы прыняў ўдзел у акцыі па навядзенні парадку на прышкольнай тэрыторыі, якая праводзілася ў рамках Месячніка па добраўпарадкаванні.
31 кастрычніка вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў гульнёвай праграме «Вясёлыя ўрокі». Піянерская акцыя «Вывучаем свой край» прайшла сярод піянераў 5 — 8 класаў.
Падчас асенніх канікул у пачатковай школе арганізавана работа па падрыхтоўцы да інтэлектуальнага конкурсу «Пазнайка».
У суботу, 28 кастрычніка, вучні пачатковых класаў наведалі калейдаскоп “Гульні нашых бабуль і дзядуль”, пагулялі ў беларускія народныя гульні “Міхасік”, “Падскокі”, “Засолы”. Вучні 5 — 7 класаў прынялі ўдзел у гульнёвай праграме “Паляванне на лісаў”. Старшакласнікі спаборнічалі ў конкурсе-гульні “У госці да Янкі”.
У рамках кансультатыўна-адукацыйнай акцыі «Мой выбар — жыццё з пазітывам» 26 кастрычніка ў школе прайшоў кіналекторый з удзелам псіхолага ЦРБ Курачынскай Т. В.
Вучні 8 — 11 класаў былі запрошаны ў літаратурны салон, дзе мелі магчымасць акунуцца ў атмасферу Срэбранага веку рускай паэзіі. Яны пазнаёміліся з творчасцю Марыны Цвятаевай, былі прыемна ўражаны рамансамі на словы паэтэсы, а таксама артыстычным чытаннем вершаў.
Кніжку з казкамі пад такой назвай 25 кастрычніка атрымалі пяцікласнікі. Захапляльныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі, акунуць дзяцей у цікавы свет фінансаў.
З 16 па 21 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень прафарыентацыі. Падчас яго правядзення былі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне вучняў з самымі запатрабаванымі прафесіямі ў краіне і рэгіёне, на вызначэнне здольнасцей для будучай прафесіі.
У суботні дзень, 21 кастрычніка, пачаткоўцы наведалі гульнёвую праграму “Усе работы добрыя – выбірай на свой густ”, вучні 5-7 класаў адкрылі для сябе шмат цікавага на пазнаваўчай гадзіне “Свет будучай прафесіі”. Старшакласнікі мелі магчымасць у гульнёвай форме пазнаёміцца з самымі запатрабаванымі прафесіямі сучаснасці ў інтэрактыўнай гульні “Запрашаем у прафесію” . На асенніх канікулах вучні 9 і 11 класаў вырашылі наведаць прафарыентацыйны цэнтр у г. Брэсце.