Канікулы з карысцю

Падчас канікулаў вучням прапаноўваюцца разнастайныя мерапрыемствы. 27 снежня іх запрасілі наведаць майстар-клас “Папяровыя пераўтварэнні”, дзе дзеці займаліся вырабам ёлачных цацак, сняжынак, пагуляць у поле цудаў “Зімовыя святы беларусаў” і гульню-віктарыну “Надыходзіць Новы год!”, адправіцца ў завочнае падарожжа “З гісторыі ёлачных цацак” і паспаборнічаць у розных конкурсах, праграмах і віктарынах.

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю

Мы вамі ганарымся!

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у штогадовай цырымоніі ўзнагароджання дзяцей Пружанскага раёна, якія з’яўляюцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў «Дараванне 2021».

ВІНШУЕМ!

 

Продолжить чтениеМы вамі ганарымся!

Падводзім вынікі мінулага года

Традыцыйна напярэдадні Новага года ў школе праводзіцца ўшанаванне прызёраў раённых і абласных інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Салодкія прызы ад Дзеда Мароза і Снягурачкі атрымалі больш 20-ці вучняў. Без салодкага пачастунка не застаўся ні адзін школьнік. Спонсарам мерапрыемства, як і ў папярэднія гады, выступіла ААТ «Шані-аграпрадукт».

 

Продолжить чтениеПадводзім вынікі мінулага года

Кожную суботу разам

У суботні дзень вучні школы працавалі ў творчых майстэрнях Дзеда Мароза “Навагоднія карункі”, “Навагоднія цуды сваімі рукамі” і “Знойдзем справу для ўмелых рук”. Падчас правядзення мерапрыемстваў з’яўляліся незвычайныя выцінанкі і ўзоры для аздаблення кабінетаў,  праводзіліся рэпетыцыі да навагодніх карнавалаў і проста ствараўся добры настрой.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

О продлении срока действия документов

УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

25 ноября 2020 г. № 442

О продлении срока действия документов

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 13 мая 2021 г. № 187 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 15.05.2021, 1/19684) <P32100187>;

Указ Президента Республики Беларусь от 23 ноября 2021 г. № 454 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.11.2021, 1/20026) <P32100454>

Продолжить чтениеО продлении срока действия документов

Кожную суботу разам

11 снежня пачаткоўцы ўдзельнічалі ў спартыўным свяце “Агні Алімпіяды”. Вучні сярэдняга звяна падарожнічалі ў часе “Беларусы на Алімпійскіх гульнях”. Вучні 8, 9 класаў праглядзелі і абмеркавалі відэаролік “Насустрач Алімпійскім гульням”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Усё аб правах дзяцей

З 6 па 11 снежня ў школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў для вучняў 1- 9, 11 класаў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў  дзеці паглыбілі свае веды аб правах чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця, развілі  навыкі  правамерных паводзін, адказнасць за свае паводзіны на аснове ведаў сваіх правоў і абавязкаў.

Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у практычных занятках, гульнях, дыскусіях, тэматычных інфармацыйных гадзінах. Тыдзень прававых ведаў быў змястоўны і выніковы. Вучні набылі вопыт, які ім неабходны ў сацыяльна значнай дзейнасці ў цяперашнім і будучым жыцці.

 

Продолжить чтениеУсё аб правах дзяцей

Задание 1.7

У рамках праекта «Зялёныя школы» у школе стартавала акцыя «Падтрымаем птушак!» Усе вучні школы разам з класнымі кіраўнікамі і бацькамі прыступілі да выканання задання 1.7. Вучнямі пачатковай школы сумесна з бацькамі былі зроблены кармушкі, а членамі гуртка «Юны біёлаг» усе кармушкі былі развешаны ў школьным садзе і арганізавана рэгулярная падкормка, у якой удзельнічаюць усе вучні школы.

Продолжить чтениеЗадание 1.7

Зарадка для ўсіх

З мэтай стварэння горада ці пасёлка, які жыве па прынцыпах здаровага ладу жыцця, у якім насельніцтва адказна ставіцца да ўласнага здароўя і здароўя навакольных, а таксама ў якіх маюцца ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя, у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі». Педагагічны калектыў нашай установы таксама далучыўся да правядзення акцыі з элементамі конкурса «Зарадка для ўсіх!» #зарядкадлявсех

 

 

Продолжить чтениеЗарадка для ўсіх