Інтэрактыўная гульня «Птушыны калейдаскоп» прайшла для вучняў 1-4 класаў

Штогод, 1 красавіка ўся планета адзначае Міжнародны дзень птушак. Гэты месяц быў абраны невыпадкова,  бо менавіта ў красавіку крылатыя вандроўнікі, пераадольваючы ўсе перашкоды, накіроўваюцца дадому. «Птушыны калейдаскоп»- пад гэтай назвай прайшла інтэрактыўная гульня для вучняў 1-4 класаў. Навучэнцы тлумачылі прыказкі, адгадвалі загадкі, прымалі актыўны ўдзел  у віктарыне «Пазнай птушку па апісанні», чыталі і аналізавалі апавяданні пра птушак.

Продолжить чтениеІнтэрактыўная гульня «Птушыны калейдаскоп» прайшла для вучняў 1-4 класаў

Літаратурная акцыя «Прачытаў кнігу сам — перадай другому» была праведзена для вучняў установы адукацыі на вясновых канікулах

Літаратурная акцыя «Прачытаў кнігу сам — перадай другому»  для вучняў установы адукацыі прайшла ў перыяд вясновых канікул.  Школьная бібліятэка прапанавала «вольную паліцу», куды можна было прынесці свае кнігі, а таксама выбраць і пачытаць кнігі, прынесеныя іншымі вучнямі.  Мерапрыемства стала выдатнай нагодай нагадаць чытачам, што кнігі могуць прыносіць задавальненне  не толькі ў працэссе чытання, але і абмену кнігамі. Спадзяемся, што гэтая акцыя стане традыцыйнай!

Дабро, якое ты робіш ад сэрца, ты робіш заўсёды сабе.

Продолжить чтениеЛітаратурная акцыя «Прачытаў кнігу сам — перадай другому» была праведзена для вучняў установы адукацыі на вясновых канікулах

Суботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі працоўныя калектывы ААТ «Шані-аграпрадукт», сельвыканкама, сельскага клуба-бібліятэкі, мясцовыя жыхары і проста неабыякавыя людзі выйшлі 30 сакавіка на ўсеагульны суботнік па навядзенні парадку ў аг.Шані. Навучэнцы і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі актыўны ўдзел у суботніку. Разам мы робім нашу малую радзіму чысцейшай, святлейшай і прыгажэйшай.

Продолжить чтениеСуботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

Утверждена официальная эмблема 80-летия со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Эмблема отражает силу и непокоренность народа-победителя. В 2024 году исполняется 80 лет со дня полного освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Разгром немецко-фашистских войск в Беларуси вошёл в историю как одна из важнейших битв Второй мировой и Великой Отечественной войн. Не имеющая себе равных по пространственному размаху, Белорусская наступательная операция «Багратион» нанесла крупнейшее поражение немецкой армии за всю военную историю Германии, разгромив группу армий «Центр». Одна из крупнейших военных операций за всю историю человечества. Это стало возможным благодаря беспримерному мужеству, героизму решимости и самопожертвованию сотен тысяч советских воинов и партизан Беларуси. Многие из которых пали смертью храбрых на белорусской земле во имя Победы над врагом.

Продолжить чтениеУтверждена официальная эмблема 80-летия со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Валодзькіна Вераніка заняла 1 месца ў раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

Падведзены вынікі 26-га раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. У намінацыі “Малюнак” у узроставай групе 7-10 гадоў 1 месца заняла вучаніца 4 класа Валодзькіна Вераніка. Віншуем Вераніку з перамогай!

Продолжить чтениеВалодзькіна Вераніка заняла 1 месца ў раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

Вучаніца 11 класа Міранюк Анастасія прымала ўдзел у конкурсе па стварэнні візуальных макетаў сацыяльнай рэкламы УУС сумесна з Галоўным упраўленнем па адукацыі. Сярод вучняў Брэсцкай вобласці быў праведзены конкурс на тэму “Лепшыя візуальныя крэатыўныя прафілактычныя матэрыялы па прафілактыцы сексуальнага насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт. Як не стаць ахвярай кіберзлачынцы?”. Насця была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені і каштоўным падарункам. Цяпер лістоўка Анастасіі знаёміць бацькоў Брэсцкай вобласці з інфармацыяй па прафілактыцы сексуальнага насілля.

Продолжить чтение

Майстар — клас па рамонту кніг «Няхай кніжкі жывуць даўжэй»

На майстар-клас былі запрошаны наведвальнікі прышкольнага лагера «Дружба». Дзеці ахвотна адгукнуліся, уключыліся ў працу з вялікім жаданнем і цікавасцю. Падчас мерапрыемства вучні вучыліся рабіць касметычны рамонт кніг. Для дзяцей — гэта і гульня, і праца, і новыя веды. У ходзе рамонту навучэнцы адчулі важнасць сваёй працы і прыйшлі да высновы, што кнігі трэба берагчы.

 

Продолжить чтениеМайстар — клас па рамонту кніг «Няхай кніжкі жывуць даўжэй»

Вучні 1-7 класаў наведалі малочна-таварны комплекс у аг.Шані

Вучні 1-7 класаў наведалі малочна-таварны комплекс у аг.Шані і пазнаёміліся з умовамі гадавання маленькіх цялятак. Галоўны заатэхнік таварыства Асіпчук У.У. правёў для вучняў цікавую экскурсію і расказаў, як і чым кормяць малышоў, як падбіраюць корм, як часта за імі прыбіраюць і даюць вады, чыпіруюць і што потым з імі робяць. Назіраць за маленькімі бычкамі і цялушкамі было даволі цікава і замілавана. Дзецям такая сустрэча прынесла шмат прыемных эмоцый і была даволі цікавай.

Продолжить чтениеВучні 1-7 класаў наведалі малочна-таварны комплекс у аг.Шані

Праводзім час весела і цікава

Выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” на канікулах не сумуюць. Яны актыўныя ўдзельнікі інфармацыйнага весніка “Открываем богатства журнального царства”, дыскатэкі ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы, майстэрні “Чароўны аловак. Малюем разам”, экалагічнага дэсанта “Дари природе доброту”, інтэрактыўнай гульні “Формула здароўя”. Для кожнага заўсёды ёсць чым заняцца, бо праграма лагера разлічана на развіццё розных здольнасцей дзяцей.

Продолжить чтениеПраводзім час весела і цікава

Велапрабег у в.Засімавічы з наведваннем Свята-Мікалаеўскай царквы

У рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой члены валанцёрскага атрада “ДОМ” сумесна з Вашчук А.В. і Сахарэвічам М.М. здзейснілі велапрабег па маршруце аг.Шані – в. Засімавічы – аг.Шані. Дзеці наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву в.Засімавічы, аказалі дапамогу айцу Сергію на тэрыторыі царквы, а яшчэ добра правялі час каля кастра за душэўнымі размовамі і настаўленнямі айца Сергія.

Продолжить чтениеВелапрабег у в.Засімавічы з наведваннем Свята-Мікалаеўскай царквы