У ААТ «Шані-аграпрадукт» прайшло традыцыйнае свята «Дажынкі»
На свяце былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі. Старшакласнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у свяце і атрымалі грашовыя ўзнагароды за сваю працу.
Адпачынак на карысць здароўю
Рухомыя гульні не толькі развіваюць у дзяцей сілу, спрыт, кемлівасць, выпрацоўваюць хуткую рэакцыю, але і дастаўляюць ім велізарную радасць. А рухомыя гульні на свежым паветры ў гарачае надвор’е прыносяць яшчэ і карысць здароўю, радасць зносін.
Мой любімы мультфільм
Усе дзеці любяць мультфільмы і ні для каго не сакрэт, што гэты жанр кінамастацтва з’яўляецца адным з самых любімых не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. Бо добры мультфільм вучыць сябраваць і спачуваць, дапамагаць таварышам і абараняць слабога, быць шчодрым і велікадушным, любіць і паважаць родных і блізкіх. У іх маленькі глядач знойдзе яшчэ адно пацверджанне таго, што зло будзе пакарана, а дабро заўсёды пераможа. Для дзяцей з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла мультывіктарыну. Падзяліўшыся на дзве каманды «Супер-героі» і «Чып і Дэйл», дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі песні, успаміналі назвы мультфільмаў і іх асноўных герояў, размалёўвалі размалёўкі і рабілі маскі. У выніку ўсё паказалі выдатныя веды ў галіне мультыплікацыі і атрымалася выдатная мультыплікацыйная стужка з самых яркіх момантаў любімых мультфільмаў.
Сцежкамі Перамогі крочым разам
Вельмі сімвалічна ў Год міру і стварэння ўспомніць тых, хто захаваў мірнае неба над нашай галавой. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для дзяцей цікавы квэст «Партызанскімі сцежкамі». Удзельнікам квэста неабходна было прайсці 6 станцый, выканаць на кожнай станцыі заданне і сабраць 6 запаветных літар «П», «Е», «Р», «А», «М», «О», «Г»,«А». Станцыі «Трапны стралок», «Піянеры-героі», «Міннае поле», «Гэтых дзён не змоўкне слава» выклікалі ў дзяцей масу станоўчых эмоцый. Навучэнцы ўспомнілі важныя даты, падзеі і імёны, якія прынеслі ў гады Вялікай Айчыннай вайны радасць перамог і горыч паражэнняў. Веданне гісторыі краіны і раёна, інфармацыя пра герояў вогненных гадоў, а таксама спартыўны спрыт спатрэбіліся дзецям. Заключным момантам мерапрыемства стала выкананне ваенных песень пад гітару.
Лекавы кошык
Кіраўнік гуртка Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Чэчка Н. У. ператварылася ў сапраўдную знахарку. Навучэнцы ўважліва слухалі інфармацыю Наталлі Уладзіміраўны аб лекавых травах, якія растуць у нашай мясцовасці, аб іх лячэбных уласцівасцях, як іх ужываюць у народнай медыцыне і ветэрынарнай практыцы. Педагог-арганізатар школы Каляда А. Г. падрыхтавала для дзяцей інтэрактыўную гульню «Адгадай, што тут расце», дзе яны ў чарговы раз замацавалі свае веды аб лекавых раслінах роднага краю.
Лета — пара актыўная, лета — пара спартыўная!
Надвор’е дазволіла правесці марафон спартыўных гульняў «Будзь здаровы!» і творчае асарці «Фарбы лета». Усе навучэнцы прынялі актыўны ўдзел і паказалі выдатны вынік. Творчае асарці выклікала вялікую цікавасць. Хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі з прыроднага матэрыялу кампазіцыю. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою дзеці атрымалі на ўсе надыходзячыя выхадныя!
Летам адпачываем крута!
Гульнявая праграма «Лета-гэта маленькае жыццё» ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы — гэта крута! Загадчык клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. запрасіла рабят прыняць удзел у літаратурных і музычных конкурсах, у летнім конкурсе малюнкаў «Ах, лета, лета». Разам з педагогам — арганізатарам Калядой А. Г. навучэнцы выдатна выканалі песні пра лета, пра сяброўства, прачыталі вершы. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і станоўчых уражанняў.