Пазнаём гісторыю ганчарства

Вучні 4-7 класаў на канікулах наведалі ганчарную майстэрню ў г.Пружаны і пазнаёміліся бліжэй з тэхналогіяй апрацоўкі гліны. Майстар Міранюк Г.Г. падрабязна спыніўся на відах апрацоўкі гліны, тэхналогіі лепкі, сушкі, нанясення глазуры на выраб. Генадзій Генадзьевіч правёў экскурсію па майстэрні, расказаў пра асаблівасці кожнага працэсу ганчарства, прадэманстраваў вырабы сваіх вучняў. Самым цікавым для вучняў стаў майстар-клас па вырабу з камяка сырой гліны цудоўнага гарлачыка. Вучні з замілаваннем назіралі за працэсам стварэння новага прадмета посуду ў руках майстра.

Працяг экскурсіі быў каля помніка “Спаленым вескам”, дзе вучні хвілінай маўчання  ўшанавалі памяць усіх бязвінна загінулых людзей.

Продолжить чтениеПазнаём гісторыю ганчарства

Канікулы весела і цікава

Першы дзень вясенніх канікул прайшоў вельмі весела, цікава і пазнавальна. Вучні былі актыўнымі ўдзельнікамі спартландыі “Здароўе і я – лепшыя сябры!”, спартыўнай гульні “Вясенні марафон”, гадзіны памяці “І будзе жыць Хатынь у нашых сэрцах”, гульнях на свежым паветры на дзіцячай пляцоўцы. Старэйшы атрад завітаў у госці ў Шаняўскі сельвыканкам і ФАП, дзе пазнаёміўся і іх работай, а таксама наведаў відэасалон “Брэсцкая вобласць-85”.

Продолжить чтениеКанікулы весела і цікава

Вучні школы наведалі на канікулах Нясвіжскі замак

Захапляючую, поўную пазітыўных уражанняў і эмоцый экскурсію ў Нясвіжскі замак зрабілі вучні 4-11 класаў Шаняўской СШ імя М.Засіма. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў, закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 г. Увесь комплекс занесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА. Палац выглядае вельмі рамантычна: манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў. Інтэр’еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Вучням вельмі даспадобы прыйшліся бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная залы замка, дзе дамы ў старажытных сукенках сустракалі гасцей.  Цікава было слухаць гістарычныя звесткі пра яго будаўніцтва, пераўтварэнні, аздабленне, рэстаўрацыю, а легенды і паданні, якімі  напоўнены замак, наогул вызвалі непаддзельны інтарэс. Уражанні ад жывой гісторыі, увасобленай ў комплексе, надоўна застануцца ў памяці дзяцей!

 

Продолжить чтениеВучні школы наведалі на канікулах Нясвіжскі замак

Экскурсію ў Мірскі замак здзейснілі вучні школы на канікулах

У першы дзень канікул вучні 4-11 класаў здзейснілі захапляючую і пазнаваўчую экскурсію ў Мірскі замак.  Мірскі замак — помнік беларускай нацыянальнай культуры, архітэктурны шэдэўр, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі. Комплекс Мірскага замка і сёння здзіўляе сваёй архітэктурнай гармоніяй, злучнасцю з прыродай, рацыяналізмам і прадуманасцю абарончых збудаванняў, прастатой і лаканізмам форм. Дзеці з захапленнем аглядзелі замак , падняліся па лесвіцы ў вежы. З вялікай цікавасцю яны праслухалі паведамленне экскурсавода аб гісторыі і культурных традыцыях замка, наведалі капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх у стылі ампіру.

Продолжить чтениеЭкскурсію ў Мірскі замак здзейснілі вучні школы на канікулах

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

23 сакавіка для вучняў школы быў праведзены дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны конкурс па лега-канструяванні “Лега-батл”. З вялікім задавальненнем вучні канструявалі розныя мадэлі машын, робатаў,  іншыя фігуры.   Калаж «Сям’я – прыпынак шчасця» быў арганізаваны для вучняў 5 — 9 класаў. Кожны з ўдзельнікаў праявіў ініцыятыву і прапанаваў свае ідэі ў яго афармленні. Вучні прынеслі фота з сямейных альбомаў, выражалі сваё меркаванне аб ролі сям’і ў сучасным грамадстве. Усе адзінагалосна прыйшлі да высновы, што сям’я — гэта прытулак шчасця.

 

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Адзіны ўрок «Хатынь і яе сёстры» прайшоў 22 сакавіка ва ўстанове адукацыі

З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях ў Хатыні, фактах генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 22 сакавіка ва ўсіх класах прйшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя гадавіне трагедыі ў в.Хатынь «Хатынь і яе сёстры». Падчас урока вучням быў прапанаваны прагляд відэаматэрыялу аб злачынствах фашыстаў на тэрыторыі Беларусі, інфармацыя аб спаленых весках, якія раздзялілі лёс Хатыні. Ніколі нельга забыць аб тых жудасных падзеях, якія здзяйснялі фашысты. Трагедыя Хатыні — адзін з шматлікіх фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Хатынь увасабляе сабой беларускія вёскі, шмат з якіх былі спалены разам з людзьмі і ніколі не адрадзіліся.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Хатынь і яе сёстры» прайшоў 22 сакавіка ва ўстанове адукацыі

Мітынг, прысвечаны Дню памяці жыхароў спаленых вёсак, прайшоў 22 сакавіка ў аг.Шані

22 сакавіка ў аграгарадку Шані каля помніка загунулым аднавяскоўцам прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці жыхароў спаленых вёсак. Загадчык Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кабрынец Т.Ф. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. расказалі прысутным аб жудасных злачынствах фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду беларускага народа, напомнілі, якой цаной мы здабывалі Перамогу, колькі ахвяр засталося пасля каральных акцый гітлераўцаў. Памяць забыць нельга, яе немагчыма знішчыць, у ёй так шмат болю і пакут!

Продолжить чтениеМітынг, прысвечаны Дню памяці жыхароў спаленых вёсак, прайшоў 22 сакавіка ў аг.Шані

Работа валанцёрскага атрада «ДОМ» адзначана дыпломам Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

За актыўны ўдзел у абласным конкурсе на лепшую ініцыятыву ў намінацыі «Маладзёжная аўдыторыя» у рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» і рэалізацыю валанцёрскага праекта «ДОМ» узнагароджваецца ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма». Віншуем членаў атрада і яго кіраўніка Граб Вольгу Мікалаеўну!

Продолжить чтениеРабота валанцёрскага атрада «ДОМ» адзначана дыпломам Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 21 сакавіка. Урачыстасць мерапрыемству надаў выхад сцягавай групы, якая функцыянуе ў школе для афіцыйных выхадаў. Вучні спявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а дырэктар школы падвяла вынікі чвэрці і нагадала вучням аб правілах паводзін на канікулах.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі

ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне»

ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» прайшоў 21 сакавіка для навучэнцаў 8-11 класаў. На першым этапе актуалізаваліся веды аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведваемся». У фокусе абмеркавання: дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь, правы выбаршчыка, маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, работа Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, маладзёжная кадравая палітыка, праект «Школа кіравання» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Госцем мерапрыемства стала старшыня Шаняўскога сельскага Савета Бяляева І.Р., якая ў фармаце «Сто пытанняў даросламу» адказала на хвалюючыя пытанні падлеткаў, распавяла пра сваю працу, захапленні і сям’ю. Дзеці зрабілі выснову, што ад актыўнай жыццёвай пазіцыі ў грамадстве залежыць наша далейшае жыццё.

 

Продолжить чтениеШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне»